Знайсці
04.01.2023 / 17:30РусŁacБел

Вызначылі новыя цэны на камунальныя паслугі для насельніцтва

Урад вызначыў для беларусаў новыя цэны на святло, цяпло і газ, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал. Яны ўжо дзейнічаюць з 1 студзеня.

З 1 студзеня да 31 мая тарыфы на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння змененыя з 21,9245 на 24,7187 рубля за 1 Гкал. Цана 1 куб. метра прыроднага газу ў кватэрах і дамах з лічыльнікамі газу складзе пры:

  • наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў — 0,1993 рубля з 1 студзеня па 31 мая, 0,2062 рубля з 1 чэрвеня па 31 снежня;
  • адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў — 0,5477 рубля.

У кватэрах без лічыльнікаў газу плата будзе спаганяцца з аднаго жыхара ў месяц у наступных памерах пры наяўнасці:

  • газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) — 4,38 рубля;
  • газавай пліты і індывідуальнага газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — 12,6 рубля;
  • газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка — 7,12 рубля;
  • індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў (за 1 кв. метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц) у ацяпляльны перыяд — 0,6872 рубля, у летні перыяд — 0,2577 рубля.

Кошт балона звадкаванага газу вагой 21 кг у межах нормаў спажывання складзе 1,05 рубля за 1 кг або 22,05 рубля за балон.

Кошт электраэнергіі ў жылых дамах па аднаставачным тарыфе складзе 0,209 рубля за 1 кВт∙г для дамоў з электраплітамі і 0,2459 рубля за 1 кВт∙г — для іншых дамоў.

Таксама ўстаноўленыя тарыфы для дамоў, у якіх электрычная энергія выкарыстоўваецца для ацяплення і гарачага водазабеспячэння, і дыферэнцыяваныя тарыфы па двух і трох часавых перыядах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера