Знайсці
04.01.2023 / 17:201РусŁacБел

Хунта М'янмы па амністыі вызваліць больш за 7000 зняволеных. Але пакуль не зразумела, ці будуць сярод іх палітвязні

Вайсковы ўрад М'янмы 4 студзеня заявіў, што выпусціць на волю па амністыі 7012 чалавек у гонар 75-годдзя незалежнасці краіны. Кіраўнік хунты М'янмы Мін Аун Хлаін у эфіры дзяржаўнага тэлеканала MRTV заявіў, што рашэнне аб амністыі ў тым ліку заснавана на падзяцы «некаторым міжнародным і рэгіянальным арганізацыям і краінам» за падтрымку і прызнанне яго рэжыму.

 Фота: Aung Shine Oo / AP

Тэлеканал MRTV таксама паведаміў, што пад апошнюю амністыю не трапяць асуджаныя за забойствы і згвалтаванні, а таксама зняволеныя па абвінавачваннях, звязаных з незаконнымі фарміраваннямі, выбуховымі рэчывамі, зброяй, наркотыкамі, правакаваннем стыхійных бедстваў і карупцыяй.

Нагадаем, што М'янма сутыкнулася з міжнароднай ізаляцыяй і санкцыямі пад кіраўніцтвам Захаду з таго часу, як амаль два гады таму армія і сілавікі захапілі ўладу ў дэмакратычна абранага ўрада, крывава падавілі прадэмакратычныя пратэсты, развязалі грамадзянскую вайну супраць нацыянальных меншасцяў, якая ідзе і дагэтуль, і тым самым выцеснілі за межы краіны сотні тысяч чалавек.

У сваю чаргу лідар зрынутага дэмакратычнага ўрада і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы была нядаўна асуджаная хунтай на 7 гадоў зняволення. На міжнароднай арэне і асабліва ў Радзе Бяспекі ААН дзеянні вайсковай хунты М'янмы звычайна падтрымліваюць Расія і Кітай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
04.01.2023
у той хунты таксама год "адзінства"?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера