Знайсці
04.01.2023 / 16:32РусŁacБел

У рэпетыцыйным экзамене возьмуць удзел усе 11-класнікі

У рэпетыцыйным цэнтралізаваным экзамене 28 студзеня возьмуць удзел усе выпускнікі школ Беларусі. Пра гэта сёння журналістам паведаміла прадстаўнік Міністэрства адукацыі Ірына Каржова, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, на ўсіх 144 пунктах. Усе навучэнцы 11-х класаў возьмуць удзел у рэпетыцыйным цэнтралізаваным экзамене. Наша задача — паглядзець гатоўнасць да правядзення ЦЭ і паправіць тыя тонкасці і нюансы, якія нельга ўбачыць, працуючы з дакументамі», — распавяла Ірына Каржова.

Рэпетыцыйны ЦЭ будзе праходзіць у строгай адпаведнасці з інструкцыяй па арганізацыі правядзення цэнтралізаванага экзамену. На яго ўжо адбылася рэгістрацыя выпускнікоў.

«Навучэнцы выбіраюць прадмет, па якім яны будуць рэпеціраваць правядзенне цэнтралізаванага экзамену. Далей будзе арганізаваная дастаўка дзяцей у пункты тэсціравання. Калі гэта сельская школа, то будзе арганізаваны падвоз, гэта значыць, органы ўпраўлення адукацыі змогуць змадэляваць арганізацыю падвозу навучэнцаў. Калі гаворка ідзе пра вялікія населеныя пункты, такія як Мінск, альбо абласныя цэнтры, з прадпрыемствамі транспарту трэба будзе прадугледзець павелічэнне грамадскага транспарту ў гэты час, каб будучыя абітурыенты змаглі пад'ехаць да пунктаў тэсціравання. На саміх пунктах будзе арганізаваны прапускны рэжым, рассадка па аўдыторыях. Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў рыхтуе валізы (паштовыя мяшкі), якія будуць дастаўляцца ў пункты правядзення цэнтралізаванага экзамену. Усё гэта мы плануем адпрацаваць 28 студзеня», — сказала прадстаўнік Мінадукацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930