Знайсці
04.01.2023 / 15:315РусŁacБел

Ва Украіне заявілі пра арышт яшчэ аднаго беларускага шпіёна

На Чарнігаўшчыне СБУ выкрыла чалавека, які працаваў на спецслужбы Беларусі. Ён збіраў разведданыя аб Сілах абароны ў прыгранічных раёнах на поўначы Украіны, паведамляе ведамства.

Ім аказаўся жыхар Чарнігаўшчыны, які арганізаваў канал нелегальнай перапраўкі за мяжу ўкраінскіх грамадзян прызыўнога ўзросту.

Супрацоўнікі СБУ затрымалі зламысніка ў выніку спецаперацыі ў канцы 2022 года.

Падчас дасудовага расследавання былі выкрытыя новыя факты злачыннай дзейнасці затрыманага.

Перш за ўсё ўстаноўлена, што ён праводзіў разведвальна-падрыўную дзейнасць у рэгіёне на карысць спецслужбаў Беларусі.

Менавіта для іх зламыснік збіраў інфармацыю аб дыслакацыі і перамяшчэнні падраздзяленняў сіл абароны на тэрыторыі вобласці.

Асаблівую ўвагу звяртаў на месцы жыхарства каманднага складу ўкраінскіх войскаў.

Атрыманыя звесткі спрабаваў перадаць у Расію праз аднаго з ухілістаў, якога ён збіраўся тайна пераправіць праз мяжу па-за кантрольна-прапускнымі пунктамі.

На падставе сабраных доказаў следчыя Службы бяспекі паведамілі беларускаму агенту аб падазрэнні ў:

— арт. 111 (дзяржаўная здрада);
— арт. 263 (незаконнае выкарыстанне зброі, баявых прыпасаў або выбуховых рэчываў);
— ч. 3 арт. 332 (арганізацыя незаконнай перапраўкі асоб праз дзяржаўную мяжу Украіны) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
48
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
8
04.01.2023
не пад той навiной закаменцiў
0
Вітаўт/адказаць/
05.01.2023
Гучыць трохі дзіўна - што нельга па нейкім каналам у зашыфрованым выглядзе зліць інфармацыю а трэба праз нейкага чалавека перадаваць? 
0
Сам расскажет?/адказаць/
05.01.2023
Ну все, фаберже в двери и вот она правда!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930