Знайсці
04.01.2023 / 14:471РусŁacБел

Мінчукі ўбачылі дзіўны парашок на вуліцах горада. Што гэта было?

Незвычайныя ападкі заўважылі ўчора ўвечары жыхары вуліц Асаналіева і Сярова. Да сапраўднага снегу прымяшаўся незразумелы парашок. Быццам бы таксама дробны, белы, без асаблівага паху, але чамусьці ён не раставаў, піша Onliner.by.

«Крыён» засыпаў палову Асаналіева незразумелым белым парашком. Немагчыма прайсці па вуліцы. Ніколі такога не бачыла. Як быццам завіруха», — падзялілася ўражаннямі і фота Марыя.

«На вуліцы Сярова выявілі выкід незразумелага рэчыва, — дапаўняе карціну Крысціна. — У нас там знаходзіцца футбольнае поле, куды мы прывезлі дзяцей на трэніроўку. Але ўсё аказалася пакрыта гэтым рэчывам, якое нагадвала штучны снег, а навобмацак — як сухі пясок. Прычым пласт быў немаленькі.

Спецыфічнага паху ў гэтага парашка не было, але выкід быў бачны нават з іншых раёнаў: як быццам нешта гарэла. Паколькі мы знаходзіліся зусім побач з заводам, метраў за 50, гэта рэчыва трапляла ў вочы — было балюча. Шчыра кажучы, трывожна з-за складу і колькасці гэтага рэчыва».

«Учора ў 16 гадзін у Курасоўшчыне быў рэзкі «туман». Людзі скардзіліся, што ім як быццам пяску ў вочы насыпала. Як пазней высветлілі суседзі ў МНС, на заводзе «Крыён» праводзіліся рамонтныя работы. І выкіды нібыта бясшкодныя», — адзначае Аляксей, які зняў відэа.

На заводзе «Крыён» адказалі наступнае.

— Гэта перлітавы пясок — прыродны цеплаізаляцыйны матэрыял, ён на сто адсоткаў бяспечны для людзей, жывёл і раслін, ніякіх таксічных уласцівасцяў ён не мае. Гэта, па сутнасці, пясок, які спецыяльна успушваюць (як папкорн) у печы, каб надаць яму цеплаізаляцыйныя ўласцівасці.

Як ён апынуўся на вуліцы? У нас вядуцца рамонтныя работы, на адной з установак учора якраз праводзілася так званае расперлічванне, і адзін з мяшкоў з рэчывам з-за моцных парываў ветру разнесла па вуліцы. Гэта цалкам дакладна разавая з'ява: супала мноства розных фактараў.

З часам перліт перастане быць белым і стане незаўважным — як звычайны пясок. Паўтаруся, што перажываць няма чаго: гэта прыродны матэрыял, які не нясе пагрозы здароўю, — патлумачыў галоўны інжынер прадпрыемства.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
перад/адказаць/
04.01.2023
Што ж там за мяшок, што цэлую вуліцу засыпала?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера