Знайсці
04.01.2023 / 14:29РусŁacБел

Кулеба: Patriot пачне абараняць Украіну «ў максімальна кароткія тэрміны»

Па словах міністра замежных спраў Украіны, падрыхтоўка да перадачы гэтых сістэм ужо пачалася.

«Мінулы год мы завяршылі рэвалюцыйным рашэннем аб перадачы Украіне амерыканскіх сістэм Patriot, пра што дамовіліся лідары Украіны і ЗША Уладзімір Зяленскі і Джозэф Байдэн. Чакаем разгортвання Patriot у максімальна кароткія тэрміны. Падрыхтоўка да перадачы гэтых сістэм ужо пачалася», — заявіў Кулеба падчас брыфінгу.

Раней паведамлялася, што ўкраінскія вайскоўцы пачалі курс падрыхтоўкі па працы з гэтымі сістэмамі. Украіна стварыла спецыяльны план падрыхтоўкі вайскоўцаў да працы на сістэмах Patriot.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930