Знайсці
04.01.2023 / 14:01РусŁacБел

Мікалай Статкевіч зноў быў у ШІЗА

У штрафным ізалятары палітык правёў 10 дзён. Апошнія звесткі пра мужа паведаміла ў сваім фэйсбуку Марына Адамовіч.

«Як папярэджваў, парушыў парадак ліставання, бо з 20.12 па 29.12 быў у ШІЗА. Дзевяць [так у лісце] дзён гультайства, бо не трэба ні галіцца, ні распранацца, ні слаць і рассцілаць ложак, ні чытаць і пісаць. Нават хадзіць не абавязкова. Праўда, я там хаджу, бо месца там не раўнуй болей, чым у адзіночках», — напісаў Статкевіч.

Ён адзначыў, што яго камера маленькая, напрыклад, болей за чатыры крокі ад вакна да дзвярэй не атрымоўваецца.

Статкевіч таксама зазначае, што лістоў ад іншых людзей няма — відавочна, іх не прапусцяць.

«Але падзякуй ад мяне усім, хто спрабаваў павіншаваць мяне, хто маліўся за нас. Мае калядныя віншаванні ўсім ім. А таксама каляднае пажаданне людзям нашай і суседніх краін — «Міру і волі!» На жаль, досвед былых каланіяльных дзяржаў (Англіі, Францыі, Партугаліі і г.д.) сведчыць: адзіны эфектыўны сродак ад імперскіх комплексаў нацыі — гэта кроў яе сыноў», — рэзюмаваў Статкевіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930