Знайсці
04.01.2023 / 09:44РусŁacБел

У Крыме паведамілі пра два збітыя беспілотнікі ў раёне аэрапорта Бельбек

Губернатар анексаванага Расіяй Севастопаля Міхаіл Разважаеў заявіў, што раніцай 4 студзеня ў раёне аэрапорта Бельбек былі збітыя два беспілотнікі.

Фота: Pixabay.com

Бельбек — вайсковы аэрадром, пасля анексіі Крыма ў 2014 годзе яго выкарыстоўваюць толькі расійскія ВКС.

«Раніцай сістэмы СПА збілі два БПЛА над морам у раёне Бельбека. Усе службы працуюць у штатным рэжыме», — напісаў Разважаеў у сваім тэлеграм-канале.

Разважаеў летась рэгулярна паведамляў аб нападах дронаў.

Таксама ў ноч на 4 студзеня з Растова-на-Доне паступалі паведамленні пра выбух. Супрацоўнік ВГТРК Андрэй Рудэнка пісаў у сваім тэлеграм-канале, што сістэмы СПА збілі ў небе над Растоўскай вобласцю неапазнаны аб'ект. Губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў заявіў, што сітуацыя «знаходзіцца пад кантролем», і заклікаў не паддавацца паніцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930