Знайсці
04.01.2023 / 09:042РусŁacБел

NYT: Украіна абараняецца ад танных «Шахедаў» дарагімі ракетамі

New York Times піша пра поспехі ўкраінскіх вайскоўцаў, якія заяўляюць, што за апошнія дні збілі ўсе 80 дронаў-камікадзэ, запушчаных з Расіі, і задаецца пытаннем: як доўга Украіна зможа падтрымліваць свае намаганні, улічваючы, што такія захады абароны абыходзяцца досыць дорага.

Збіты «Шахед» на Кіеўшчыне

Беспілотнікі «Шахед-136» іранскай вытворчасці, якія выкарыстоўвае Расія, адносна танныя, у той час як набор ўзбраенняў, неабходных для таго, каб іх збіць, абыходзіцца значна даражэй, кажуць эксперты.

Кіраўнік Украінскай кансалтынгавай кампаніі «Мальфар» Арцём Старосік падлічыў, што ракеты, якімі збіваюць беспілотнікі, абыходзяцца ў сем разоў даражэй, чым запуск самога дрона.

Адзін «Шахед» можа каштаваць 20 тысяч даляраў, у той час як кошт пуску ракеты класа «зямля-паветра» можа складаць ад 140 тысяч даляраў за савецкія С-300 да паўмільёна даляраў у выпадку з амерыканскімі NASAMS.

На думку некаторых аналітыкаў, такі дысбаланс можа з часам згуляць на руку Маскве і дорага абысціся Украіне і яе саюзнікам.

Па даных «Мальфара», з верасня Расія запусціла ва Украіну каля 600 дронаў. Украінскія вайскоўцы асабліва не распаўсюджваюцца пра дэталі супрацьпаветранай абароны і яе кошт з-за аператыўнай сакрэтнасці, якая ахапіла вялікую частку іх ваеннага планавання, што абцяжарвае аналіз, адзначае NYT.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
13
Абуральна
4
1
Bhagawan/адказаць/
04.01.2023
Nie abaraniacca zusim budzie kaštavać jašče daražej
2
дзед-барадзед/адказаць/
04.01.2023
Няхай лепей распавядуць адкуль у іранскай зброі, нягледзячы на 40+ гадоў санкцый, СУЧАСНАЯ ЗАХОДНЯЯ электроніка!!! І чаму ЗАХОДНІЯ вытворнікі электронікі дагэтуль ПАДТРЫМЛІВАЮЦЬ "ГЛАНАСС"? Каб рашыстам лягчэй было ствараць ракеты?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930