Знайсці
04.01.2023 / 08:371РусŁacБел

Прэс-сакратар Эрдагана анансаваў размовы прэзідэнта Турцыі з Пуціным і Зяленскім

Рэджэп Таіп Эрдаган у сераду плануе правесці тэлефонныя размовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, паведаміў прэс-сакратар Эрдагана Ібрагім Калын.

«Мы працягваем весці інтэнсіўную дыпламатыю з абодвума бакамі. Нашы профільныя міністры — міністр замежных спраў, міністр абароны, — кіраўнік разведкі і іншыя нашы калегі працягваюць сустракацца са сваімі калегамі з абодвух бакоў. У цяперашні час Турцыя з'яўляецца адзінай краінай, якая можа рабіць гэта з такой эфектыўнасцю і ў такіх маштабах», — сказаў ён у эфіры тэлеканала NTV.

Са слоў Калына, турэцкі бок непакоіць магчымая эскалацыя баявых дзеянняў ва Украіне, і Анкара па-ранейшаму выступае за перамовы Пуціна і Зяленскага.

«Адзіны стол міру і перамоваў, які з самага пачатку па-сапраўднаму аб'яднаў бакі, быў створаны ў Турцыі. Спачатку ў Антальі, затым у Стамбуле. На жаль, працягу не было, але, як вы ведаеце, наш прэзідэнт неаднаразова заклікаў да сустрэчы двух лідараў, і мы працягваем паўтараць гэты заклік», — дадаў Калын.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
С Одессы/адказаць/
06.01.2023
Как ни крути, восточные люди прогнозируемы, если точно знаешь, чего им особенно недостает!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930