Знайсці
04.01.2023 / 00:085РусŁacБел

Электронныя звароты ў дзяржаўныя органы цяпер будзе падаваць цяжэй

З 2 студзеня ў сувязі з уступленнем у сілу Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» у Беларусі змяніўся парадак падачы электронных зваротаў. Цяпер падаць электронны зварот у любы дзяржорган або дзяржарганізацыю можна толькі праз спецыяльны рэсурс і толькі ідэнтыфікаваным карыстальнікам.

Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў будзе арганізаваны на спецыяльным сайце.

Перад падачай электроннага звароту заяўніку неабходна ідэнтыфікавацца і аўтарызавацца ў сістэме з дапамогай:

  • лагіна і пароля, створаных у працэсе рэгістрацыі ў сістэме. Пры гэтым прадугледжваецца абавязковае пацвярджэнне факта рэгістрацыі па нумары мабільнага тэлефона;
  • уліковага запісу нацыянальнай паштовай электроннай сістэмы, які можна атрымаць у аддзяленні паштовай сувязі;
  • сертыфіката адкрытага ключа або ID-карты пры іх наяўнасці.

Для юрыдычных асоб падчас праходжання працэдур ідэнтыфікацыі ў сістэме прадугледжваецца выкарыстанне толькі сертыфіката адкрытага ключа альбо ID-карты, якая належыць кіраўніку ці асобе, упаўнаважанай падпісваць звароты.

Адказы і апавяшчэнні на такія звароты таксама будуць накіроўвацца праз гэтую сістэму.

Чытайце таксама:

Мінчанка пакінула 2000 зваротаў на партале 115.бел. У тым ліку з-за мяжы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
дзейнiчаць трэба ужо не кветкамi/адказаць/
04.01.2023
Ну амаль як у канцлагеры:)
0
даведка/адказаць/
04.01.2023
Госсекреты решили хранить на бумаге в шуфлядке, а электронные обращения перевести в электронный вид.
0
Вольга/адказаць/
04.01.2023
Ускладняйце далей. А мы пакуль вострым вілы, на якіх вас вынясуць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера