Знайсці
03.01.2023 / 20:281РусŁacБел

Беларусь амаль у тры разы зменшыла стаўкі экспартных мытаў на нафту і нафтапрадукты

Пастанова ўрада аб змяншэнні экспартных мытаў з 1 студзеня была прынята 30 снежня 2022 года, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Мытныя стаўкі на экспарт сырой нафты, мазуту, бітуму, вазеліну, парафіну і адпрацаваныя нафтапрадукты знізіліся з 43,3 даляра да 16,7 даляра за тону, на прастагонны бензін — з 23,8 даляра да 9,1 даляра за тону, на таварныя бензіны, дызпаліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, змазачныя алеі — з 12,9 даляра да 5 даляраў за тону.

У канцы 2021-га, перад самым Новым годам, урад таксама рэзка зменшыў экспартныя пошліны на нафту. Да прыкладу, стаўкі на вываз сырой нафты, мазуту, вазеліну, парафіну, адпрацаваных нафтапрадуктаў і бітуму зменшыліся тады з 77,5 даляра да 46,7 за адну тону. І цягам 2022 года яны ў асноўным змяншаліся.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Мясникович/адказаць/
04.01.2023
На эти снижения или повышения не стоит обращать внимания. Беларусь автоматически с россией это делает. Статистические изменения.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера