Знайсці
02.01.2023 / 21:37РусŁacБел

У Херсоне засталося толькі 20% жыхароў

Такія даныя ў эфіры ўкраінскага тэлебачання апублікаваў прадстаўнік Херсонскай камендатуры Дзмітрый Плецянчук.

«Да пачатку поўнамаштабнага ўварвання колькасць насельніцтва складала каля 330 [тысяч чалавек]. Цяпер — прыблізна 60—70 тысяч засталося», — заявіў Плецянчук.

Ён адзначыў, што сярод тых, хто застаўся ў горадзе, ёсць сацыяльна неабароненыя і маламабільныя людзі, і заклікаў насельніцтва з'язджаць з Херсона, бо ён пастаянна падвяргаецца абстрэлам.

«Ёсць і тыя, хто проста застаецца, таму што лічыць гэта нормай. Аднак мы заклікаем у чарговы раз пры нагодзе, пры магчымасці выязджаць пакуль што з горада Херсона, таму што бяспечных лакацый у Херсоне цяпер няма», — сказаў Плецянчук.

Херсон быў адзіным абласным цэнтрам, акупаваным расійскім войскам пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання. У лістападзе Узброеныя сілы Украіны вызвалілі яго разам са значнай часткай Херсонскай вобласці на правым беразе Дняпра.

Расійскія вайскоўцы працягваюць кантраляваць левабярэжную тэрыторыю ад Херсона да Азоўскага і Чорнага мора. Херсон увесь час падвяргаецца артылерыйскім і ракетным абстрэлам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера