Знайсці
02.01.2023 / 19:442РусŁacБел

Звольнілі дырэктара Музея гісторыі беларускага кіно

Рашэнне аб непадаўжэнні кантракта са знаным кіназнаўцам Ігарам Аўдзеевым было прынятае яшчэ напрыканцы 2022 года, піша Reform.by.

Ігар Аўдзееў — слынны беларускі кіназнаўца і падзвіжнік беларускага кіно. Аўтар навуковай канцэпцыі стварэння і развіцця Музея гісторыі беларускага кіно, шматлікіх артыкулаў па гісторыі беларускага кінематографа. Суаўтар каталога-даведніка «Усе беларускія фільмы». Стваральнік унікальнай калекцыі плакатаў да беларускіх фільмаў, калекцыі беларускай анімацыі.

Музей гісторыі беларускага кіно, які месціцца ў цэнтры горада па адрасе Свярдлова, 4, пад куратарствам Ігара Аўдзеева з’яўляўся пляцоўкай для прэм’ер і паказаў беларускага і сусветнага кіно, месцам сустрэч, выставачнай пляцоўкай. Аўдзееў кіраваў ім 20 гадоў.

За мінулы год з Нацыянальнага гістарычнага музея (Музей гісторыі беларускага кіно з'яўляецца яго філіялам) было звольнена больш за 50 супрацоўнікаў.

Таксама вядома пра масавыя звальненні з Нацыянальнага мастацкага музея.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Зброя./адказаць/
02.01.2023
А ён чым памяшаў лукашыстым?
2
Бобр/адказаць/
02.01.2023
Зброя., Кино не смешное крутил
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера