Знайсці
27.12.2022 / 00:079РусŁacБел

Ці заўважыце вы птушку на малюнку? Даём на гэта дзевяць секунд

Малюнкі-галаваломкі — цікавая забава, што скарыла сэрцы шматлікіх інтэрнэт-карыстальнікаў. Іх разгадванне не толькі паляпшае настрой, але і можа шмат расказаць пра ваша мысленне і характар.

Галаваломка: jagranjosh.com

Малюнак, які прапануем вам сёння, з’яўляецца выдатным тэстам на назіральнасць. На ім ёсць птушка, але ж яна хаваецца сярод мноства яркіх элементаў: самалётаў, сонцаў, паветраных шароў, аблокаў, парасонаў, паветраных змеяў і матылькоў, піша jagranjosh.com.

Ваша мэта — знайсці менавіта птушку на малюнку сярод багацця іншых дэталяў. Каб задача не была занадта лёгкай, на яе выкананне ў вас ёсць толькі дзевяць секунд.

Ці зможаце вы знайсці птушку за гэты час? Або вам трэба больш часу?

Калі вы не можаце даць рады, скарыстайцеся нашай падказкай. 

Паглядзіце на ніжнюю частку малюнка, бо прыкладна пасярэдзіне яе і схаваная птушка.

І гэта не дапамагае? Падумайце яшчэ. Праверыць адказ можна ніжэй пад анонсамі.

Калі знойдзеце на гэтым малюнку сэрца, значыць, вы вельмі назіральны

Дзвюххвілінныя трэніроўкі, якія могуць падоўжыць ваша жыццё на гады

Вось дзе хавалася птушка! 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
15
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
4
0
Гервасій/адказаць/
27.12.2022
НН нуль вам за гэту навіну. На першым малюнку няма ніякай птушкі, бо вы абрэзалі яго. у тэлеграме таксама абрэзана. Ну як так.
27.12.2022
а мінулым разам сэрца менавіта таму хутка знайшла, што шукала на абрэзаным - там плошча менш
можа яны рашылі мне адпомсціць?)
0
Суповой кубик/адказаць/
27.12.2022
Не, все-таки "Ахова птушек бацьковщины" живет!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера