Знайсці
24.12.2022 / 20:371РусŁacБел

Галоўчанка расказаў, ці працягнецца строгае рэгуляванне цэнаў

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка даў прагноз па інфляцыі па выніках года і расказаў, ці працягнецца жорсткае рэгуляванне цэнаў, паведамляе БелТА.

Лукашэнка 6 кастрычніка забараніў павышаць цэны, ён падпісаў Дырэктыву № 10 «Аб недапушчальнасці росту цэн». Потым пастановай урада № 713 было ўведзена рэгуляванне цэн на тавары спажывецкага кошыка.

«Так, было прынята такое рашэнне, зараз яно імплементуецца. Рашэнне дастаткова неардынарнае, у сусветнай практыцы рэдка прымяняюцца такога роду комплексныя рашэнні па рэгуляванні цэн.

Мы бачым, што па некаторых аспектах, магчыма, трэба кропкава прыняць адпаведныя карэкціроўкі. Цяпер над гэтым працуюць эксперты, аналізуюць рэальныя кейсы. Калі прыйдзе час і рашэнне будзе гатова, нейкія карэкціроўкі, магчыма, будуць унесены, яны актыўна абмяркоўваюцца. Але ў цэлым сістэма будзе працягваць працаваць.

Магчыма, калі інфляцыя прыйдзе ў норму, мы вернемся да гэтага пытання», — распавёў Раман Галоўчанка.

Па ягоных словах, ужо трэці месяц адзначаецца дэфляцыя.

«Хоць да гэтага гадавы ўзровень быў 17 працэнтаў, думаю, мы выйдзем на 12—13 працэнтаў па выніках года», — прагназуе прэм'ер-міністр.

У інфляцыі ён абвінаваціў знешні фактар. 

«Упэўнены: калі б не знешняя сітуацыя, мы былі б у межах устаноўленых 5-працэнтных параметраў па інфляцыі. Унутраныя фактары не адыгрываюць істотнай ролі ў інфляцыі: макраэканоміка збалансаваная, валютны рынак збалансаваны, курс беларускага рубля на працягу года ўмацоўваўся ў адносінах да кошыка валют (з ваганнямі, але сукупна мы маем умацаванне). Гэта значыць, унутраных праінфляцыйных фактараў не было. Усё гэта праславутая імпартуемая інфляцыя», — рэзюмаваў Раман Галоўчанка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
1
даведка/адказаць/
25.12.2022
Курс белорусского рубля только за неделю последнего месяца добра так просел... 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930