Знайсці
24.12.2022 / 15:141РусŁacБел

Pussy Riot выпусцілі новую антываенную песню «Мама, не глядзі тэлевізар»

«Гэтая песня — наша заява супраць вайны, развязанай Пуціным і яго бандай ва Украіне. 24 лютага 2022 года, роўна 10 месяцаў таму, Расія пачала поўнамаштабнае ваеннае ўварванне ва Украіну. Расійскія бомбы і ракеты падаюць на ўкраінскія жылыя дамы, школы, лякарні, знішчаючы гарады і руйнуючы жыцці», — пракаментавалі Pussy Riot свой новы кліп.

«Мы лічым пуцінскі рэжым тэрарыстычным, а самога Пуціна і яго чыноўнікаў, генералаў і прапагандыстаў — ваеннымі злачынцамі. Гук сірэны, абвестка авіяатакі на гарады Украіны, грубае электроннае гучанне індастрыяла», — дадалі ўдзельніцы гурта Марыя Алёхіна, Вольга Барысава, Дыяна Буркот, Таса Плетнер.

Прыпеў заснаваны на словах палоннага расійскага салдата тэрміновай службы, які ў тэлефоннай размове з маці вымавіў: «Мама, тут няма ніякіх нацыстаў, не глядзі тэлевізар».

Згадвацца ў кліпе і Беларусь, і адкуль на яе рыхтаваўся напад.

«Мы звяртаемся да тых, хто ў Расіі: калі ласка, не ўдзельнічайце ў гэтай вайне! Не бярыце позвы, не хадзіце ў ваенкаматы, не слухайце прапаганду! Кожны жэст супраць гэтай вайны важны», — дадалі ўдзельніцы панк-групы.

«Мы звяртаемся да тых, хто на Захадзе: 1. Эмбарга на расійскія нафту і газ, на продаж Расіі зброі і паліцэйскай амуніцыі 2. Арыштаваць заходнія рахункі і нерухомасць расійскіх чыноўнікаў і алігархаў, увесці супраць іх персанальныя санкцыі 3. Міжнародны трыбунал над Уладзімірам Пуціным, супрацоўнікамі прапаганды, вайсковымі чыноўнікамі і кожным, хто адказны за генацыд украінскага народа».

Папярэджанне: кліп змяшчае нецэнзурную лексіку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
9
гобблін /адказаць/
24.12.2022
Ну, какой же протест без потрясания сиськами? Не феминистично как-то даже. Берите пример с Фемен, девочки! Бороться за права, дык зрелищно, чё
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера