Знайсці
22.12.2022 / 16:443РусŁacБел

Анколаг пералічыў прадукты, якія абараняюць ад раку. Яны павінны быць у штодзённым меню

Для таго, каб абараніць арганізм ад рызыкі развіцця злаякасных новаўтварэнняў, мы павінны прытрымлівацца здаровага ладу жыцця — назаўжды забыцца пра курэнне, правільна харчавацца і як мага больш рухацца. З першым і трэцім пунктамі усё больш ці менш зразумела, а якія прадукты павінны быць у нашым штодзённым меню.

Фота Pexels.com

Па-першае, мы павінны з'ядаць як мінімум 400 грамаў у суткі (а лепш — да 800 грамаў) гародніны і зеляніны, — кажа ў каментары «СБ» акадэмік НАН Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава Сяргей Красны. — На другое месца пастаўлю алей — рапсавы і аліўкавы. Рэч у тым, што ў іх прысутнічае вялікая колькасць карыснай поліненасычанай тлустай кіслаты амега-3, якая перашкаджае з'яўленню злаякасных новаўтварэнняў. У сланечнікавым алеі гэтай кіслаты ў дзясяткі разоў менш. А вось амега-6, якая ёсць у чырвоным мясе, наадварот, правакуе хранічнае запаленне і анкалагічныя працэсы. У Беларусі суадносіны спажывання амега-6 да амега-3 складаюць 15 да 1, а аптымальнымі ёсць 1 да 1.

Таксама для нашага арганізма карысныя рыба і морапрадукты. Наогул раю звярнуць пільную ўвагу на міжземнаморскі прынцып харчавання: шмат гародніны, морапрадуктаў, арэхаў, суцэльных злакаў, але мала мяса, солі і прысмакаў, кажа С. Красны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
8
"И, боже вас сохрани, не читайте до обеда советских газет"/адказаць/
22.12.2022
дожили НН
титирует советскую белоруссию с ничем неприкрытой сра..рекламой рапсового масла
0
рыба/адказаць/
22.12.2022
морская рыба - да. когда-то полезна была. а теперь в ней пластик и радиация
2
Улад/адказаць/
23.12.2022
"И, боже вас сохрани, не читайте до обеда советских газет",
Дзеля разнастайнасці можна і рапсавы алей ўжываць. Чаму не? Ільняны алей - таксама. Я нават і канапляны пачаставаў бы, але ж ... дорага :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера