Знайсці
22.12.2022 / 20:063РусŁacБел

Хочаце палепшыць адносіны з каханым? Часцей згадвайце былога партнёра

Да такой парадаксальнай высновы прыйшлі даследчыкі з Канзаскага ўніверсітэта ў ЗША. Згодна з імі, успаміны пра былых чамусьці паляпшаюць узровень задаволенасці цяперашнімі адносінамі.

Фота: pixabay.com

Псіхолагі з амерыканскага Канзаскага ўніверсітэта папрасілі рэспандэнтаў аддацца настальгічным успамінам пра мінулага партнёра. Гэта прымусіла людзей больш пазітыўна ацаніць іх цяперашнія адносіны і больш імкнуцца іх працягваць. Сакрэт у тым, што рэспандэнты зразумелі, як моцна яны выраслі з часу мінулых адносін, тлумачыць Daily Mail.

Паводле даследавання, добрыя ўспаміны пра былых партнёраў прыходзяць на памяць, калі натыкаешся на любімую песню ці фільм экс-партнёра або партнёркі. Але не ўсе рэспандэнты былі здольныя да такіх успамінаў: калі разрыў быў надта балючы, людзям было цяжка згадваць пра былога нешта добрае.

Тэму адносін з былымі партнёрамі ў тым годзе даследавалі навукоўцы з іншай амерыканскай навучальнай установы — Аклахомскага ўніверсітэта. Згодна з імі, калі не разрываць цалкам адносіны з былым, а пакідаць магчымасць вярнуцца да яго, то гэта выклікае негатыўныя эмоцыі ў дачыненні і да былога партнёра, і да сябе. Адна з асноўных прычын такой з’явы — тое, што ў кагосьці з экс-каханых яшчэ засталіся пачуцці да сваёй былой паловы, але наступствы такіх паводзін будуць дрэннымі. І насамрэч навукоўцы высветлілі, што калі сачыць за былым каханым праз сацсеткі, гэта пагоршыць ваш эмацыйны стан і ступень задаволенасці жыццём, асабліва ў святы.

Чытайце таксама:

Навукоўцы: У мужчын можа быць алергія на аргазмы

Дзіця ўбачыла сэкс бацькоў: гэта нармальна?

Дзяржава для народа: у Францыі прэзерватывы зробяць бясплатнымі для моладзі ад 18 да 25

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
3
бамж з-пад аклахомсага ўніверсітэта/адказаць/
22.12.2022
"рэспандэнты зразумелі, як моцна яны выраслі з часу мінулых адносін,"
чего? лично я так стапталось и деградировало
0
Не разумею/адказаць/
23.12.2022
Узгадвайце (remember) ці згадвайце (mention)? 

Першае мо й дапаможа, але другое можа выклікаць непаразуменне, мякка кажучы. 
0
Улад/адказаць/
23.12.2022
Можа, ў ЗША такія "успаміны ўслых" і палепшаць адносіны з новым каханым. Але ж тут вам не там :)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930