Знайсці
20.12.2022 / 10:34РусŁacБел

Беларуская плыўчыха трэніруецца ў Паўднёвай Афрыцы

Беларуская плыўчыха Настасся Шкурдай у інтэрв'ю пасля пераможнага заплыву на 200 м комплексным плаваннем на Кубку Сальнікава расказала, што на гэты момант трэніруецца ў ПАР. Раней беларуска выступала пад кіраўніцтвам Вольгі Ясяновіч, якая пераехала ў ЗША, піша Tribuna.com.

Фота: БелТА

«Каля паўгода таму я памяняла трэнера, перайшла да Мікіты Валер'евіча Лугаўкіна (настаўнік з Санкт-Пецярбурга, трэнер трохразовага медаліста ЧС Андрэя Мінакова) і яго жонкі Алены Анатольеўны. Мы цяпер трэніруемся ў Кейптаўне, гэта Паўднёвая Афрыка. Перад гэтым паспела месяц патрэніравацца ў Піцеры, паглядзела базу, усё вельмі спадабалася, але прынялі рашэнне праводзіць трэніровачныя зборы і жыць у іншай краіне.

У ПАР плаваюць дастойныя спартсмены, спрыяльны клімат для трэніровак і аднаўлення, высокі ўзровень жыцця, добрая ежа, акіян побач. Я вельмі рада, мяне ўсё задавальняе.

Мне вельмі камфортна. Я ўдзячная, што мяне прынялі ў каманду і мы працягваем удасканальваць мае вынікі», — сказала Шкурдай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930