Знайсці
17.12.2022 / 20:211РусŁacБел

Украінская разведка патлумачыла, як зразумее, што Расія рыхтуе новы наступ. І што думае аб прыходзе арміі з Беларусі

Прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Андрэй Юсаў у эфіры нацыянальнага тэлемарафону расказаў пра магчымы новы наступ расійскага войска. А таксама паразважаў пра магчымасць паўнавартаснага ўступлення ў вайну Лукашэнкі. 

Фота: Мінабароны РФ

Юсаў расказаў, па якіх прыкметах разведка будзе ведаць, што наступ адбудзецца.

«Калі казаць пра самыя простыя відавочныя рэчы, то гэта фарміраванне ўдарных груповак і падвядзенне іх да мяжы. Таксама ёсць шмат іншых крыніц, агентурныя даныя, усе яны сумуюцца, аналізуюцца, і робяцца адпаведныя высновы.

Па стане на цяпер (такога «ўдарнага кулака») мы не бачым, не канстатуем, але гэта не значыць, што такой пагрозы няма. Калі гэтая пагроза будзе, то Украіна і ўласнымі намаганнямі, і за кошт абмену данымі з нашымі партнёрамі, у прыватнасці краінамі НАТА, мы, безумоўна, будзем валодаць гэтай інфармацыяй.

Але ў першую чаргу абапіраемся на ўласныя даныя. І па стане на цяпер расіяне не гатовыя да новага поўнамаштабнага наступу. Хоць мы з вамі павінны разумець, што мы жывём ва ўмовах поўнамаштабнага наступу з 24 лютага. І гаворка ідзе не пра новы наступ, а ўмоўна пра новыя аперацыі ў рамках гэтага поўнамаштабнага наступу».

Прадстаўнік ГУР дадаў, што Беларусь цяпер выкарыстоўваецца як палігон для навучання мабілізаваных і база для пастаўкі ўзбраення, у тым ліку цяжкага.

Манеўры, якія цяпер назіраюцца, арыентаваны на тое, каб адцягваць ўкраінскія сілы абароны і прымушаць трымаць пэўную колькасць войскаў на гэтым напрамку, лічыць Юсаў.

«Сёння Беларусь нават разам з часткова мабілізаванымі не гатовая да паўнавартаснага ўдзелу ў наземнай аперацыі. Калі б такое рашэнне было прынята, гэта было б самагубствам і з ваеннага пункту гледжання, і з палітычнага.

Калі ўлічыць, што найбольш падрыхтаваныя элітныя расійскія часці ўжо знішчаныя на тэрыторыі Украіны, то сёння беларуская армія, магчыма, нават у сярэднім лепш падрыхтаваная, чым расійская, але іх намаганняў і па колькасці, і па іншых паказчыках не хапае для фарміравання ўдарных груповак», — мяркуе прадстаўнік разведкі.

«Незалежна ад таго, якія рашэнні будуць прынятыя, можна яшчэ раз падкрэсліць: да розных сцэнароў, да рознага развіцця, у прыватнасці з беларускага кірунку ўкраінскія сілы абароны гатовыя. Нечаканасці не будзе», — адзначыў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
99
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
8
Абуральна
8
12
Вадя/адказаць/
18.12.2022
Один раз эта разведка всё понимала ,но шашлыки не отменяла. Украина была в шаге от поражения.Теперь ,надо полагать ,это новая разведка ,правильная разведка.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031