Знайсці
17.12.2022 / 18:17РусŁacБел

Падаляк: З Расіяй нельга дамовіцца, гэтыя планы нерэалістычныя

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк выказаўся наконт перспектыў перамоў з Пуціным.

Фота: AP

«Не адцягвайце ўвагу на размовы пра нерэалістычныя планы: з Расіяй нельга дамовіцца. Вайна, якую Расія пачала, павінна скончыцца толькі яе разгромам. Таму, перафразуючы Хэмінгуэя: «Вітаю, зброя!» У неабходных прапорцыях — артылерыя, бранятэхніка, дроны і ракеты большай далёкасці», — напісаў у твітары Падаляк.

Ён дадаў, што планы, пра якія Расія марыць — паўторны наступ, захоп Кіева, — не могуць быць рэалізаваныя.

«Украінцы не дазволяць», — падсумоўвае Падаляк.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера