Знайсці
16.12.2022 / 18:413РусŁacБел

ЗША не бачаць прыкмет падрыхтоўкі расійскага наступу на Кіеў

Учора пра тое, што войскі РФ зробяць яшчэ адну спробу дайсці да сталіцы Украіны, паведаміў галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны. Прадстаўнік адміністрацыі ЗША Джон Кірбі гэта пакуль не пацвярджае. 

«Я не хачу ўдавацца ў дэталі разведданых, але мы не бачым якіх-небудзь сведчанняў, што проста зараз будзе наступ на Кіеў», — сказаў прадстаўнік адміністрацыі ЗША Джон Кірбі.

Пры гэтым Кірбі падкрэсліў, што Вашынгтон «будзе максімальна пільна сачыць» за сітуацыяй.

Таксама Кірбі паведаміў, што ЗША ўключаць у новы пакет вайсковай дапамогі Украіне дадатковыя сродкі СПА, але гэта не будуць комплексы Patriot.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
16.12.2022
нагадайце калі ласка - а ў лютым таксама не бачылі?
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
17.12.2022
хм, Нагадваю: у лютым не толькі бачылі, але і неаднаразова папярэджвалі.
17.12.2022
тады наступнае пытанне - чаму для прэзідэнта і офіса гэта з'явілася некаторай хм... нечаканасцю?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера