Знайсці
16.12.2022 / 14:311РусŁacБел

Света Бень і Галя Чыкіс прэзентавалі альбом «Прыём!»

Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку Света Бень.

«Сябры, сустракайце наш з Galina Ozeran aka Chikiss альбом «Прыём!».

9 песень і 1 верш, у якіх ёсць увесь спектр эмоцый: ад безнадзейнай роспачы да адчайнай надзеі. Бракуе толькі адной — весялосці, да адсутнасці чаго, здаецца, усе ўжо пачалі прывыкаць. Але радасць ёсць. Ці хаця б чаканне той самай радасці, калі сярод разяўленай пустэчы і апраметнай цемры на твой сігнал адгукаецца нехта іншы. І ты ўжо не адзін. А ёсць ужо двое, а можа і нашмат больш, і яны трымаюцца на гэтай хвалі, нягледзячы на шторм і ўраган навокал», — напісала яна.

У пачатку снежня музыкі ўжо прэзентавалі адзін з новых трэкаў — «Не печалуйся».

Таксама сёння ў Берліне адбудзецца сольны канцэрт Светы Бень «Из ямки земляной» у межах падтрымкі новага альбома.

Слухаць альбом «Приём!» на шматлікіх платформах можна тут.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Вова Пуцін/адказаць/
17.12.2022
От цяпер я спакойны за лёс русского міра ў нашых правінцыях. Бачыце, тутэйшыя нават падчас вайны не саромеюцца яго ўмацоўваць і пашыраць! 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера