Знайсці
16.12.2022 / 10:393РусŁacБел

Расія зноў абстраляла Украіну: выпушчана 72 ракеты

Па звестках крыніц «Украінскай праўды», на 9:00 па Кіеве Расія выпусціла па тэрыторыі Украіны 72 ракеты. Па ўсёй Украіне была абвешчана паветраная трывога.

Абстрэлы пачаліся з самага ранку.

«Усе службы выязджаюць на месца. Заставайцеся ва ўкрыццях», — напісаў Віталь Клічко пра абстрэлы Дзяснянскага і Дняпроўскага раёнаў Кіева.

Ён паведамляў таксама пра выбухі ў Галасееўскім раёне.

У выніку сённяшняй атакі Харкаў і Палтава засталіся без святла.

У Крывым Розе ракета трапіла ў жылы дом. Два чалавекі загінулі, яшчэ пяць шпіталізаваныя. Таксама паведамляюць пра выбухі ў Запарожжы — па рэгіёне нанеслі каля 12 ракетных удараў.

З-за пагрозы ракетных удараў у некаторых абласцях увялі экстраннае адключэнне электрычнасці, напрыклад, у Сумскай, Кіраваградскай, Жытомірскай, Чаркаскай абласцях.

Прадстаўнік Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат зрабіў справаздачу аб тым, якія расійскія ракеты сёння былі выпушчаныя па тэрыторыі Украіны:

«Выпушчаныя традыцыйна з самалётаў Ту-95 — гэта ракеты Х-555 і Х-101. Ёсць пускі «Калібраў» з Чорнага мора, ёсць запускі ракет С-300. Таксама ёсць праца бамбардзіроўшчыкаў Ту-22 М3, якія пускаюць ракеты Х-22. Таксама ў небе адзначана праца МіГ-31К, носьбітаў «Кінжалаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
57
16.12.2022
Больные
6
Мойша/адказаць/
16.12.2022
А ў эксператаў усё яшчэ 3-5пускаў ужо які месяц мы чуем гэтую мульку.
0
Грышка /адказаць/
16.12.2022
«Русский мир» ласуецца крывёй і нясе толькі сьмерць, разруху й гора.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031