Знайсці
15.12.2022 / 14:03РусŁacБел

Ва Украіне 15 байцоў з самаабвешчаных рэспублік атрымалі па 15 гадоў турмы за дзяржздраду

15 байцоў апалчэння з так званых ДНР і ЛНР, якія ўступілі з пачаткам вайны ў бой на баку расійскай арміі, атрымалі ва Украіне па 15 гадоў турмы за дзяржаўную здраду і калабарацыянізм.

Пра гэта ў чацвер паведаміла Служба бяспекі Украіны (СБУ).

Усе яны былі ўзятыя ў палон украінскай арміяй на розных этапах контрнаступлення УСУ на паўднёвым і ўсходнім франтах. Іх імёнаў, а таксама гарады, дзе прайшоў суд, СБУ не назвала.

Паводле інфармацыі СБУ, усе асуджаныя ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на Херсонскім, Запарожскім, Харкаўскім і Данецкім кірунках. Сярод іх ёсць снайперы і гранатамётчыкі.

Сярод іншых злачынстваў суд асабліва адзначыў іх удзел у разрабаванні элеватараў у Херсонскай вобласці і незаконным вывазе ўкраінскага збожжа.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031