Знайсці
14.12.2022 / 20:232РусŁacБел

Прапагандысты выклалі «сакрэтны дакумент пра катастрафічныя страты Украіны». Але ён аказаўся фэйкам

Расійскія СМІ выдалі чарговую «сенсацыю» пра смерць 35 тысяч украінскіх салдат, якіх выдалі за быццам зніклых без звестак. Дакумент пачалі публікаваць і беларускія праўладныя крыніцы. Праўда, пасля непрацяглай праверкі становіцца відавочна, што гэты дакумент фэйкавы.

«Дакумент». Фота: расийскі тэлеграм-канал

Гэты дакумент сёння цэлы дзень абмяркоўвае расійская прапаганда. Тое, што ён фэйкавы, лёгка праверыць.

Першае — ён проста неахайна зроблены. Калі прыгледзецца, то ён мае нейкія дзіўныя ўстаўкі, а тэкст нанесены амаль напэўна ў нейкім графічным рэдактары. У правым куце дакумента ёсць набор літар, які пры блізкім разглядзе аказаўся часткай надпісу «цілком таємно», неахайна непрыбраным пры рэдагаванні ў графічным рэдактары. Так жа неахайна ўстаўлены і QR-код унізе дакумента (вуглы абрэзаныя).

Чырвоным вылучаныя відавочныя неахайнасці ў дакуменце

Самі «дакументы» выкладзеныя выключна ў фармаце выяваў, на іх не стаіць аніводнага подпісу ці пячаткі службовай асобы, а «спіс загінулых» мае некалькі соцень прозвішчаў, але нумары ідуць непаслядоўна. Таксама спіс загінулых «марпехаў» мае амаль 3300 прозвішчаў быццам бы загінулых з дзвюх часцей марской пяхоты (з якіх 2600 прапушчаныя), што роўнае ці нават большае за агульны колькасны склад гэтых брыгадаў.

Згодна з каментаром, які мы запрасілі ва ўкраінскага дзяржслужбоўца, дакумент мае і іншыя прыкметы падробкі:

«Такія дакументы афармляюцца па-іншаму. Няма выраўноўвання тэксту, што заўсёды робяць дзяржаўныя структуры. «Тільки в адресу» — так не пішуць, правільна «тількі на адресу», але і так ніколі не пішуць. Таксама не пішуць «шановний пане Сергій» у такіх выпадках, самі звароты іншыя. Таксама фраза «загінулых, якіх вызналі зніклымі без звестак», — гэта няправільна, бо магчыма толькі наадварот, вызнаць памерлым зніклага без звестак праз суд».

Другое — дакумент выкладзены на шэраг ценявых форумаў у панядзелак раніцай карыстальнікамі (ці адным чалавекам), якія стваралі ўліковы запіс за невялікі час да публікацыі. Ані да, ані пасля гэтыя карыстальнікі нічога не публікавалі, усе публікацыі суправаджаюцца аднолькавым тэкстам пра «спыненне вайны і пашырэнне НАТА» і маюць вельмі мала праглядаў і водгукаў.

Трэцяе — «хакерская група Anarchist Kombatant», якая быццам бы ўзламала «службовы архіў» начальніка генеральнага штаба Сяргея Шапталы, згадваецца толькі аднойчы і ў сувязі з гэтым «злівам». Згадак пра яе ані на хакерскіх форумах, ані ў іншых крыніцах да пазаўчорашняй раніцы знайсці не ўдалося. Таксама выкладзены толькі адзін «службовы дакумент», хаця сцвярджаецца, што ў руках цэлы «архіў».

Чацвёртае — і службовыя асобы, пералічаныя ў «дакуменце», і людзі, якія «загінулі», узятыя з інтэрнэту (даныя пры гэтым прыведзеныя з памылкамі) або з галавы. Да прыкладу, начальнікам Кадравага цэнтра Узброеных сілаў Украіны названы «палкоўнік Мікола Міцькевіч». Мы знайшлі такога чалавека, і ён сапраўды вайсковец — але служыць у Камандаванні аб'яднаных сілаў УСУ, што з'яўляецца зусім іншай структурай.

А частка «загінулых» аказаліся жывымі або палоннымі, што можна пацвердзіць праз іхнія сацсеткі або інтэрнэт. Да прыкладу, адна з жанчын, што ёсць у спісах, мае зусім іншую дату нараджэння, і нядаўна ёй далі ордэн «За мужнасць» II ступені. У некаторых людзей не супадаюць і іншыя даныя, таму, відаць, спіс збіраўся на хуткую руку і з розных крыніцаў, а праз ляноту атрымалася сабраць прозвішчы толькі каля 700 чалавек — усе яны так ці іначай згадваюцца ў рускамоўных прапагандысцкіх рэсурсах са спісамі «зніклых без вестак і палонных байцоў УСУ».

«Аналіз» гэтага псеўдадакумента ўжо выйшаў на шматлікіх прапагандысцкіх рэсурсах у Расіі. Падхапілі яго і некаторыя беларускія дзяржСМІ і праўладныя каналы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Праўладныя прапагандысты павяліся на фэйк пра Пушкіна ад гомельскага правакатара

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
23
Ха-ха
11
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3
0
Суповой пакетик/адказаць/
15.12.2022
Ник и Мйк 2.0.
0
анатам/адказаць/
16.12.2022
царь, бояре, и в конце концов, холопы настолько тупы, что проглотят и не такое...))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031