Знайсці
14.12.2022 / 18:05РусŁacБел

Амаль восем мільёнаў украінцаў выехалі за мяжу пасля пачатку вайны. Гэта 20% ад фактычнага насельніцтва краіны

Пра колькасць украінцаў, якія выехалі за мяжу з пачатку вайны, заявіў упаўнаважаны Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзмітрый Лубінец.

Украінскія бежанцы. Фота: AP 

4,9 мільёна грамадзян Украіны сталі ўнутрана перамешчанымі асобамі, з іх траціна — пенсіянеры і асобы з інваліднасцю, дадаў Лубінец. 13 мільёнаў украінцаў, паводле яго слоў, застаюцца ў раёнах інтэнсіўных баявых дзеянняў і на акупаваных тэрыторыях.

На 1 снежня 2021 года насельніцтва Украіны ацэньвалася ў 41,2 мільёна чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера