Знайсці
14.12.2022 / 14:394РусŁacБел

Журналіст Дзмітрый Семчанка з-за кратаў: «Прыемная ўвага, якая надае сэнс маім учынкам»

Дзмiтрый — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала АНТ. Супраць яго распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы).

 Днямі палітвязень даслаў на волю вестачку:

«Вітанкі, даражэнькі і цудоўны чалавечак! Шчыры дзякуй. Усё дайшло да мяне. Ва ўсіх сэнсах. Толькі гарбатку ў пакеціках нельга дасылаць, таму яе не прынеслі, але гэта дробязі.

Куды больш прыемная ўвага, якая надае сэнс маім учынкам і сёняшняму існаванню тут. Таму яшчэ раз дзякую! Міне нейкі час (спадзяюся, што хутка), і ў адным са знакавых месцаў абавязкова зробяць помнік у выглядзе анёла з паштоўкай у адной руцэ і з бандэролькай у другой. Зразумела, каму ён будзе прысвечаны».

Дзмітрыя Семчанку затрымалі разам з жонкай 15 верасня і прысудзілі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Пасля заканчэння гэтага тэрміну Дзмiтрый не выйшаў на волю і быў асуджаны яшчэ на 13 сутак арышту па артыкуле 19.11 КаАП за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у сацыяльных сетках.

А 13 кастрычніка 2022 года не выйшаў на волю, стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 130 КК РБ (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Артыкул прадугледжвае максімальную санкцыю ў выглядзе пазбаўлення волі да пяці гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
5
6
Вантан/адказаць/
14.12.2022
Зачем лепить из пропагандиста-приспособленца героя??? кинул работу решив что поря сваливать с тонущего корабля. Теперь система ему мстит что жрал с руки и попробовал спрыгнуть.. Напишите о тех кто сознательно выбирал свободу а не об этом приспособленце
3
Орнитолог/адказаць/
14.12.2022
У каждого свой предел. Но лукаки сейчас на форуме так писать и будут как этот вантуз.
0
Woodoo Cult /адказаць/
14.12.2022
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930