Знайсці
14.12.2022 / 12:05РусŁacБел

Зяленскі: Збітыя ўсе 13 дронаў-камікадзэ

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў ранішнюю атаку дронаў на Кіеў і Кіеўскую вобласць.

Збіты «Шахед» на Кіеўшчыне. Фота: «Украінская праўда»

Гэту раніцу, паводле яго слоў, расійскія вайскоўцы пачалі з 13 «Шахедаў». «Папярэдне, усе 13 збітыя», — заявіў ён (цытата па ТСН).

Заходнія СМІ раней паведамлялі, што Расія можа аднавіць актыўнае выкарыстанне дронаў-камікадзэ іранскай вытворчасці пасля папаўнення іх запасу. Расія ў цэлым адмаўляе наяўнасць на яе ўзбраенні арміі беспілотнікаў іранскай вытворчасці.

Падзякаваўшы СПА, Зяленскі ў сваім кароткім відэазвароце заклікаў украінцаў у выпадку паветранай трывогі не грэбаваць мерамі бяспекі.

Тым часам улады апублікавалі фота пашкоджанага адміністрацыйнага будынка ў Кіеве — акрамя яго, як раней паведамляліся, пацярпелі і жылыя пабудовы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031