Знайсці
13.12.2022 / 21:133РусŁacБел

ЗША гатовыя перадаць Кіеву ЗРК «Пэтрыёт»?

Улады ЗША могуць на гэтым тыдні абвясціць аб перадачы Кіеву ЗРК «Пэтрыёт», паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на свае крыніцы.

Фота: Джэйсан Катшоу / Армія ЗША

Адзначаецца, што рашэнне павінна атрымаць згоду кіраўніка Пентагона Лойда Осціна, пасля чаго будзе накіравана на подпіс прэзідэнту ЗША Джо Байдэну. Па словах крыніц тэлеканала, чакаецца, што рашэнне будзе ўхваленае.

Крыніцы CNN адзначаюць, што ЗРК будуць адпраўленыя ва Украіну праз некалькі дзён пасля прыняцця рашэння, а ўкраінскія вайскоўцы пройдуць падрыхтоўку па іх выкарыстанні на базе ў Германіі.

Яшчэ зусім нядаўна, у канцы лістапада, афіцыйны прадстаўнік Мінабароны ЗША каментаваў паведамленні аб тым, што Вашынгтон разглядае магчымасць адпраўкі ва Украіну сучасных супрацьракетных сістэм «Пэтрыёт». Паводле яго слоў, хоць дыскусіі аб гэтым вяліся, тады такая перадача яшчэ не планавалася.

Чытайце таксама:

Пентагон: У ЗША пакуль няма планаў даць Украіне комплексы «Пэтрыёт»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
13.12.2022
Няма сэнсу загадзя абвешчваць пра пастаўкі ўзбраенняў. Рашэнне было прынятае раней у адказ на ракетныя абстрэлы Расеяй крытычнай інфраструктуры. Хутчэй за ўсё, комплексы ўжо ва Ўкраіне. Хутка ўбачым сапраўдную "моц" неспыннай расейскай зброі.
1
Чаркашкварка/адказаць/
13.12.2022
Добрыя навiны. ад расейцай трэба баранiцца у тым лiку каубасна калгаснай разнавiднасцi
14.12.2022
Davajcie chutčej!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера