Знайсці
13.12.2022 / 16:24РусŁacБел

У Адэсе затрыманы расійскі агент, звязаны з ПВК «Вагнер»

У Адэсе затрыманы «яшчэ адзін агент спецслужбаў Расіі», паведамляе Служба бяспекі Украіны. У тэлефоне затрыманага мужчыны супрацоўнікі ўкраінскіх спецслужбаў выявілі перапіску са штабам расійскай ПВК «Вагнер» і маскоўскага АМАПа, а таксама электронныя карты з цэлямі паветраных удараў расійскай арміі па ўкраінскім узбярэжжы Чорнага мора.

Паводле звестак СБУ, расійскі агент збіраў разведзвесткі аб баявых пазіцыях УСУ на тэрыторыі Адэсы (месцы дыслакацыі і асаблівасці маскіроўкі ўкраінскіх падраздзяленняў берагавой абароны) для планавання і навядзення ракетных удараў па гарадской інфраструктуры.

Агентам аказаўся мясцовы жыхар, які ў сваіх акаўнтах у сацсетках выступаў у падтрымку расійскай агрэсіі, у сувязі з чым, як сцвярджае абвінавачванне, на яго і звярнулі ўвагу расійскія спецслужбы, завербаваўшы яго ў пачатку вайны.

Затрыманаму пагражае абвінавачванне па артыкуле аб дзяржаўнай здрадзе, учыненай ва ўмовах ваеннага становішча.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера