Знайсці
25.11.2022 / 19:351РусŁacБел

«Залаты век беларускага іканапісу». Беларускі моладзевы хаб запрашае на «каву з гісторыкам»

26 лістапада, у суботу, Беларускі моладзевы хаб у Варшаве запрашае на чарговую «каву з гісторыкам». Гэтым разам дацэнт Юрый Піскун раскажа пра адметнасці беларускіх абразоў, чаму яны так моцна адрозніваюцца ад расійскіх і такія блізкія да ўкраінскага іканапісу.

Беларускія абразы — гэта сакральная мастацкая спадчына XVII стагоддзя, важнага стагоддзя ў гісторыі беларускай царквы. Тэма мала вядомая беларусам.

Падчас лекцыі вы возьмеце ўдзел у віртуальнай экскурсіі, якую правядзе Юрый Піскун, — адзін з найбольш аўтарытэтных у Беларусі даследчыкаў старажытнабеларускага мастацтва. Юрый раскажа пра адметнасці беларускіх абразоў, чаму яны так моцна адрозніваюцца ад расійскіх і такія блізкія да ўкраінскага іканапісу.

Сустрэча адбудзецца ў суботу, 26 лістапада, у 15.00, па адрасе: Варшава, плошча Канстытуцыі, 6 (pl. Konstytucjі 6).

А для тых, хто не зможа далучыцца да імпрэзы непасрэдна ў Беларускім моладзевым хабе, будзе ладзіцца трансляцыя на Youtube. 

У гэты ж дзень крыху пазней там жа адбудзецца сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам Уладзімірам Арловым. Пачатак у 18:00.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
26.11.2022
Hrekakatalicki ikanapis - šedeūr!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера