Знайсці
22.11.2022 / 16:343РусŁacБел

Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай

Івонка Сурвіла прывітала спадарыню Ціханоўскую і яе паплечнікаў як прадстаўнікоў «новай хвалі змагароў за незалежнасць і лепшую долю беларускага народа».

«Яднае нас з вамі любоў да нашай Бацькаўшчыны Беларусі, гонар якой мы сёння мусім разам бараніць дзеля ганебнай вайны, развязанай нашым найбліжэйшым суседам», — сказала старшыня Рады БНР.

Яна нагадала, што цягам дзесяцігоддзяў у часы СССР Рада БНР пераконвала свет, што беларусы маюць права на волю і на сваю незалежную дзяржаву. «У Беларусі ў той час за адно толькі слова незалежнасць пагражала турма — гэтак, як сёння яна пагражае за «Пагоню», бел-чырвона-белы сцяг», — сказала Івонка Сурвіла.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
38
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
1
Пціч/адказаць/
22.11.2022
Нарэшце. Трэ' было першым чынам.
1
Дзякуй/адказаць/
22.11.2022
“…Беларусі, гонар якой мы сёння мусім разам бараніць дзеля ганебнай вайны…” Мо хто патлумачыць, чаму трэба ДЗЕЛЯ ганебнай вайны гонар бараніць? Мо ПРАЗ ганебную вайну? З НАГОДЫ?
2
Тодар/адказаць/
22.11.2022
Калi ужо мы нарэшце пабачым падобны здымак з Зянонам Станiслававiчам?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930