Знайсці
21.11.2022 / 13:131РусŁacБел

Прэзідэнты Літвы і Польшчы просяць НАТА звярнуць увагу на «беларускі фактар»

У інтэрв'ю тэлеканалу «Настоящее время» Гітанас Наўседа сказаў, што Літва не можа пачувацца ў бяспецы, маючы побач такую краіну, як Беларусь. Ён адзначыў, што «ніякая агароджа на мяжы не дапаможа, калі паляцяць ракеты». Разам з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудай літоўскі палітык звярнуўся да NATO.

«Зразумела, што Беларусь удзельнічае ў вайне. Беларусь знаходзіцца ў поўным распараджэнні Расіі для перамяшчэння войскаў у любыя рэгіёны — на захад ці на поўдзень. І цяпер на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца расейскія вайскоўцы, якія гатовыя ехаць у раёны ваенных дзеянняў ва Украіне. Але іх таксама могуць адправіць на заходнюю мяжу. Трэба думаць пра гэта. І таму мы звярнуліся да генеральнага сакратара NATO і камітэтаў Альянсу з просьбай звярнуць больш увагі на беларускі фактар у гэтай вайне», — сказаў Наўседа ў інтэрв'ю.

Таксама прэзідэнт Літвы выказаўся пра імаверны напад расіян на Сувальскі калідор. Ён не выключае атакі на гэты рэгіён.

«З геапалітычнага пункту гледжання, вядома, гэта слабае звяно. Там ёсць Беларусь — як спадарожнік Расіі. А з другога боку, там ёсць Калінінградская вобласць, і мы вельмі добра ведаем, што гэты рэгіён шчыльна ўкамплектаваны тэхнікай, вайскоўцамі. Магчыма, некаторыя з іх былі адпраўлены на вайну ва Украіну, але тым не менш. Ядзерная зброя, тактычная ядзерная зброя ўсё яшчэ там. Калі ўлічваць агрэсіўнасць і непрадказальнасць Расіі, сітуацыя выглядае вельмі небяспечнай. Плюс Беларусь».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
22.11.2022
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера