Знайсці
20.11.2022 / 16:233РусŁacБел

Сёння 500 дзён, як рэдактары «Нашай Нівы» ў засценках

Андрэй Скурко і Ягор Марціновіч раздзялілі долю сваіх чытачоў. 

Фота са старонак Андрэя Скурко і Ягора Марціновіча ў сацыяльных сетках

Вось цытаты з лістоў Андрэя Скурко

…Будзем помніць выслоўе псіхолага: няправільнае пытанне — чаго я хачу ад свету, правільнае — чаго свет хоча ад мяне.

…Год ужо прайшоў, як я па-за домам. Такое дзіўнае адчуванне — нібыта кіно.

Мы ўсе ёсць адны ў адных, гэта самае галоўнае.

Падумалася: мы-то, наша пакаленне, і не разлічвалі ні на якія прыгоды, а так фантастычна лёсы складаюцца. І колькі ўсяго яшчэ, дасць Бог, пабачым за свой век.

…Вось яшчэ якую сістэму абароны псіхікі для сябе сфармуляваў: не перажываць за тое, на што ніяк не можаш паўплываць і здзяйснення чаго ніякімі сваімі дзеяннямі не справакаваў. Мы гэта абмяркоўвалі, і такое стаўленне, у тым ліку, дазволіла нам прасцей прайсці гэты год.

…Я таксама спадзяюся на гэтую восень. А як не — то на зіму. А як не на зіму — то на вясну ) Проста беражэм здароўе і захоўваем спакой. Крок за крокам мы пройдзем гэты няпросты шлях, усё пераадолеем і зноў будзем разам.

…Сёння чытаў Гарэцкага — апавяданні, дзённік з паездкі ў Сібір у 1926 годзе (добраахвотнай). Алесь Адамовіч у прадмове (цікава адзначаць, як ён у 1984 годзе паўнамёкамі пісаў пра нядобраахвотныя паездкі Гарэцкага на Вятку і ў Пясочню — пра «жыццёвыя віхуры») — адзначае, што Гарэцкі ў нейкай меры даў штуршок пазнейшай прозе: Быкаву, Брылю, Мележу (і кожнаму — у розным: у ваеннай прозе, абразках лірычных, сялянскім эпасе). Цікава яшчэ, што Гарэцкі вельмі любіў Баркулабаўскі летапіс і мог па памяці цытаваць. Яшчэ мяне ўразіла, колькі ў яго ранніх рэчах готыкі, накшталт як у Яна Баршчэўскага. (Зрэшты, і яго сучаснік Ластоўскі ў «Лабірынтах» з готыкай эксперыментаваў.) Магчыма, Гарэцкі свядома спрабаваў пісаць па-гогалеўску. «Страшная музыкава песня» дык наўпрост перагукаецца з гісторыяй Хамы Брута і панначкі-вядзьмаркі. Толькі ў Гарэцкага менш барочна выйшла. А ў «Руінах» апісаны сон, пабачаны пасля наведвання музея — яўна Луцкевічавага. Цікава знаходзіць такія адсылкі да рэальнасці.

…Як добра ты згадала з Франкла, што аснова чалавечнасці — гэта любоў і работа! Гэтыя два складнікі напаўняюць зместам наша жыццё — асабліва ясна адчуваю гэта апошні год.

Такое адчуванне, што апроч іх у жыцці нічога і няма. Ды і не трэба. Ну яшчэ, канечне, вандроўкі — і ўсё іншае, кніжкі, фільмы — але гэта можна разглядаць як складнікі «любові». А цярпенне і ўвагу да здароўя — як частку «работы».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Грышка /адказаць/
20.11.2022
Дай жа ім Божа сіл цялесных, маральных і духоўных!
0
Грышка/адказаць/
20.11.2022
"Памятайце пра тых, хто ў турме, як быццам вы разам зь імі ў турме. Памятайце таксама пра тых, каго катуюць, як быццам вы адчулі іхны боль ва ўласнымі целах." (Габрэяў 13:3)
0
Per aspera /адказаць/
22.11.2022
Вельмі спачуваем самім зняволеным. Дасылаем словы падтрымкі іх сем'ям. Цяжка, немагчыма уявіць сабе такія мукі для людзей у 21 стагоддзі. Так канчаецца бальшавіцкая эпоха, час ілжы і вынішчэння усяго Разумнага і Добрага!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера