Знайсці
03.11.2022 / 23:367РусŁacБел

Тры моманты з нагоды падзяк за артыкул пра Таццяну Зарэцкую

Нам прыходзяць шматлікія падзякі за тэкст пра Таццяну Зарэцкую. Дазвольце мне, нябачнаму рэдактару «Нашай Нівы», з гэтай нагоды прагаварыць тры моманты.

Па-першае, звярнуць вашу ўвагу не на гэты, а на наш учарашні тэкст, які каштаваў мне больш болю ў сэрцы — пра затрыманні ў Акадэміі навук. Вось што я маю на ўвазе. Затрымлівалі 44 чалавекі — сорак чатыры, і не недзе ў Хоцімскім раёне, а ў інтэлектуальным цэнтры краіны, у асяродку, які мае максімальныя сувязі са светам, а СМІ тыдзень — тыдзень — пра гэта нічога не пісалі, бо не ведалі. Бачыце, наколькі беларускія СМІ ўжо абмежаваныя ў тым, што яны «чуюць».

Адсюль другое. Так, нам вельмі — ВЕЛЬМІ — патрэбныя вашы данаты праз Патрэон — дзякуючы ім мы можам больш. Але больш за ўсё нам трэба, каб вы падкідалі нам тэмы, каб вы казалі нам, пра што варта напісаць. Вы можаце дзяліцца імі праз мэйл [email protected], тэлеграм-бот або ў прыват рэдактарам і журналістам, якіх вы ведаеце асабіста і якім давяраеце.

І трэцяе. Незалежныя СМІ робяць нашу нацыю моцнай, нават калі часам нам даводзіцца пісаць горкія рэчы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
фи лол лаг гиня/адказаць/
04.11.2022
вы ж ведаеце, што спецыяльна правакавала, каб вы загаварылі са мной. дзякуй, Рэд., вы зрабілі маю раніцу)
04.11.2022
Так ты, Нива, все донаты и растеряешь, если будешь ложиться  то под Кабинет, то бездумно передирать статьи из провластной прессы... То делать необдуманный пиар разным проходимцам))
10
Anatol Starkou/адказаць/
04.11.2022
"Незалежныя СМІ робяць нашу нацыю моцнай, нават калі часам нам даводзіцца пісаць горкія рэчы.
"
.
Наша Ніва забылася дапісаць свабодныя і дэмакратычныя. Пара ўжо ўсім бчб СМІ, якія збеглі ад народа, пісаць прыблізна так:
вольныя свабодныя незалежныя дэмакратычныя бел-чырвона-белыя СМІ.
Атрымаецца як пры Брэжневе яго называлі перад імем. Паўтараць не жадаю.
А то што гэта так сціпла пра Нашу Ніву & Co. напісала Наша Ніва: незалежныя СМІ.


Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера