Знайсці
29.10.2022 / 21:224РусŁacБел

У Вільні аднавілі помнік Францішку Аляхновічу ФОТАФАКТ

Грошы на яго аднаўленне збіралі талакой.

Францішак Аляхновіч — адзін з пачынальнікаў беларускага прафесійнага тэатра, вязень ГУЛАГа, жахі якога першы ў гісторыі апісаў у сваёй аўтабіяграфічнай кнізе «У капцюрох ГПУ». Быў забіты ў 1944 годзе і пахаваны на Кальвінісцкіх могілках у Вільні, якія за савецкім часам былі ліквідаваныя.

У 1989 годзе на могілках Росы з'явілася сімвалічная магіла Аляхновіча і часовая, зробленая з пластыку, мадэль помніка аўтарства скульптара Эдуарда Падбярэскага.

З часам яна сапсавалася і яе прыбралі, пакінуўшы замест драўляны крыж. Грошы на аднаўленне помніка збіралі талакой.

Напярэдадні Дзядоў на магіле Аляхновіча з'явіўся новы помнік. Пра гэта паведаміў актывіст і бізнэсовец Кірыла Атаманчык.

Вось як ён выглядае. Рэнавацыю зрабіў літоўскі скульптар Аідас Рыціс Васіляўскас.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
54
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
1
Чытач/адказаць/
29.10.2022
У кипцюрох ГПУ.

 Знакамитая книжка. Раньше Архипелага гулаг написанная и изданная.  
1
Самавар/адказаць/
30.10.2022
Чытач, памятаю Народная Воля друкавала на сваіх старонках. Бацька некалі выпісваў Народную Волю.
0
Самавар/адказаць/
30.10.2022
А! Не. "Народная газэта" друкавала! Чаму мяне ніхто не паправіў ?! Гэтае выданьне ў той час ці не было выданьнем ВР ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930