Знайсці
19.10.2022 / 22:103РусŁacБел

У Італіі затрымалі сына губернатара Краснаярскага края

Затрыманага ў Італіі расійскага бізнэсмена Арцёма Уса могуць экстрадаваць у ЗША па справе аб адмыванні грошай і ўхіленні ад санкцый. Пра гэта паведаміў амерыканскі Мінюст.

Арцём Ус

Па версіі ведамства, Арцём Ус і яшчэ чацвёра расіян удзельнічалі ў схемах па рэалізацыі нафты з Венесуэлы з выкарыстаннем падстаўных кампаній і крыптавалют, а таксама займаліся закупкай на Захадзе подсанкцыйнай электронікі падвойнага прызначэння і ваенных тэхналогій.

У амерыканскім Мінюсце адзначылі, што акрамя Уса ў Італіі затрыманы яшчэ адзін абвінавачаны. ЗША дамагаюцца іх экстрадыцыі.

Арцём Ус — сын Аляксандра Уса, які кіруе расійскім Краснаярскім краем з 2017 года. Ус-старэйшы цяпер таксама знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі за падтрымку вайны ва Украіне.

Днямі ў Нарвегіі з дронамі на яхце затрымалі таксама 47-гадовага сына экс-кіраўніка Расійскай чыгункі Андрэя Якуніна. У яго канфіскавалі дрон і электронныя прылады.

Чытайце таксама: 

У Нарвегіі затрымалі сына былога кіраўніка Расійскай чыгункі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
64
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
19.10.2022
Крыўдна за дзядзьку. Плыў на яхце, спяшаўся на мабілізацыю, а тут такая трасца.
0
Кока/адказаць/
20.10.2022
Твой дом турма. 
0
Нина/адказаць/
20.10.2022
Надеюсь, Штаты получат и этого сынка, и его подельников.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930