Знайсці
19.10.2022 / 16:403РусŁacБел

Ізраіль адмаўляецца пастаўляць Украіне зброю

Міністр абароны Ізраіля Бені Ганц заявіў, што яго краіна не прадавала і не будзе прадаваць зброю Украіне. Па словах міністра, замест гэтага Ізраіль аказвае Украіне медыцынскую і гуманітарную дапамогу.

Ізраільская сістэма СПА «Жалезны купал» збівае амаль усе ракеты, запушчаныя з сектара Газа. Фота: Getty image

«Хачу ўдакладніць, што мы не прадавалі зброю Украіне, мы аказвалі ёй медыцынскую і гуманітарную дапамогу, і гэта павінна быць ясна: мы не прадавалі зброю Украіне. Калі хтосьці сцвярджае, што мы прадалі або будзем прадаваць зброю Украіне, ён памыляецца. Я міністр абароны і адказваю за экспарт узбраенняў Ізраіля», — заявіў Ганц.

Гэту заяву міністр абароны Ізраіля зрабіў напярэдадні запланаванай сустрэчы ізраільскага прэм'ера Яіра Лапіда з міністрам замежных спраў Украіны Дзмітрыем Кулебам. Падчас гэтай сустрэчы ўкраінскі міністр збіраўся абмеркаваць з прэм'ер-міністрам Ізраіля пастаўкі Украіне сродкаў СПА.

18 кастрычніка Дзмітрый Кулеба абвясціў аб намеры звярнуцца да Ізраіля адносна паставак сістэм супрацьпаветранай абароны. Паводле яго слоў, даведаўшыся пра магчымае выкарыстанні Расіяй іранскіх беспілотнікаў супраць Украіны, Ізраіль мог бы дапамагчы Украіне з узбраеннямі, бо Іран для Ізраіля закляты вораг.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
11
1
Яд Вашем/адказаць/
19.10.2022
Странно было бы если б дали.
19.10.2022
Не хочешь прадаваць і ня трэба. Дай спа для беспілотнікаў па lend-lease.
0
Бабий Яр/адказаць/
19.10.2022
Не гвалтуй маю мову шлемазл.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930