Знайсці
18.10.2022 / 09:062РусŁacБел

«Дадому хочацца». Баец батальёна «Волат» Дзяніс Урбановіч расказаў, як ваюе пасля кантузіі

Беларускі добраахвотнік, а ў мінулым — старшыня «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч быў паранены ва Украіне пры канцы мая. Ён выконваў баявую задачу, калі побач з ім разарвалася міна. Мужчына расказаў «Нашай Ніве», колькі ён аднаўляўся і што думае пра разгортванне сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў Расіі і Беларусі.

Фота: асабісты архіў

Пасля кантузіі аднаўляўся Дзяніс паўтара месяца. У яго пацярпеў слых, цяпер ён не чуе на 10 адсоткаў. 

«А так я сябе добра адчуваю.

Бывае, што галава баліць, але гэта ва ўсіх кантужаных такое.

Хутка аправіўся і паехаў на баявую задачу», — расказвае ён. 

Цяпер Дзяніс Урбановіч камандзір разведгрупы ў батальёне «Волат». 

«Дадому хочацца, — прызнаецца ён. — Часта дом сніцца. Апошнім часам увогуле ўвесь час думаю, што там у мяне на Лагойшчыне, як там бацька, браты, сябры. Гэта неяк псіхалагічна цяжка. Натуральна, за сем месяцаў на вайне я трошкі стаміўся. Мабыць, трэба будзе калі-небудзь адпачынак узяць».

У тое, што беларуская армія пойдзе ва Украіну, Дзяніс Урбановіч не верыць, бо «іх чакаюць на мяжы».

«Цяпер яна ахоўваецца вельмі добра, і беларускаму непадрыхтаванаму войску немагчыма будзе ўвайсці ва Украіну», — лічыць Урбановіч.

Фота: асабісты архіў

Дзяніс спадзяецца, што сумесная рэгіянальная групоўка войскаў «паездзіць, пабегае і супакоіцца». 

«Я валодаю афіцыйнай інфармацыяй па некаторых складах у Беларусі (у Берасцейскай і Віцебскай абласцях). Яны практычна спустошаны, адтуль усё вывезена ў Расію. Некалькі дзясяткаў танкаў перададзена туды ж. Пры пачатку другой фазы вайны (калі Пуцін паспрабуе падключыць Беларусь) не будзе з чым ісці ва Украіну», — мяркуе Урбановіч. 

На пытанне, адкуль Дзяніс бярэ сілы і рэсурсы на барацьбу з ворагамі, ён адказвае, што дапамагае Бог.

«У нас мэта — прарубіць шлях у Новую Беларусь. Гэта нас і натхняе», — падсумоўвае ён.

Чытайце таксама:

Цяжка кантужаны беларускі добраахвотнік Дзяніс Урбановіч

Ці створаць расійскія войскі ў Беларусі новы фронт для Украіны на поўначы?

СМІ: Масавае забойства вайскоўцаў пад Белгарадам адбылося пасля абразлівых слоў у адрас Алаха ад аднаго з камандзіраў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
18.10.2022
Только вчера читал что максимум после 180 дней нужна ротация из-за combat fatigue (combat stress reaction). Опасно быть таким уставшим :(
18.10.2022
а хто фота адлюстраваў? першае. так трэба?
ах, ну так жа - ваўкалак можа пераўтварацца

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера