Знайсці
17.10.2022 / 16:30РусŁacБел

На Вілейшчыне знайшлі фрагмент кафлі з гербам Вялікага Княства Літоўскага

Днямі вілейскіх краязнаўцаў усцешылі чарговыя знаходкі на месцы аднаго з былых маёнткаў. Самая каштоўная — кафля меркавана XVI-XVII стагоддзяў з фрагментам «Пагоні», паведамляе «Рэгіянальная газета».

Фота Дзяніса Канецкага

«Паказваў фотаздымак знаходкі археолагам. Усе — у шоку. У адзін голас кажуць, што кафля з фрагментам выявы герба Вялікага Княства Літоўскага — вельмі рэдкая, унікальная для Беларусі знаходка. Аналагаў — адзінкі. Вядома, што такая кафля была ў Полацкім замку», — расказаў «Рэгіянальнай газеце» вілейскі краязнаўца Дзяніс Канецкі.

Археолагі таксама адзначылі, што такая выява на кафлі — паказчык таго, што ў маёнтку жыў вельмі заможны род. Вядома, што маёнтак пэўны час належаў роду Глябовічаў. А згодна з дакументамі, яны пакінулі гэтае месца якраз у канцы XVII стагоддзя.

Па словах Дзяніса Канецкага, цяпер абмяркоўваецца наданне ўчастку, дзе знойдзена кафля, статуса археалагічнага помніка. Таксама магчымае правядзенне тут раскопак вясной. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
41
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930