Знайсці
18.10.2022 / 17:552РусŁacБел

Як прыгатаваць ідэальную макарону? Вось правілы, якімі кіруецца кожны італьянец

Яе любяць і за сытнасць, і за прастату. Толькі не рабіце гэтых памылак пры гатаванні.

Фота: pustosh/depositphotos.com

Якасць самой макароны

Нават калі вы будзеце прытрымлівацца ўсіх парадаў па гатаванні пасты і купіце макарону нізкай якасці, то ніколі не атрымаецца смачна.

Тып макароны

Вы калі-небудзь каштавалі карбанару з тонкай пастай? Прычына простая. Для цяжкіх соусаў патрэбныя таўсцейшыя макароны, а для лёгкіх — тонкія. Гэтага правіла італьянцы трымаюцца шмат стагоддзяў.

Вада

Для ідэальнай пасты патрэбная правільная колькасць вады — гэта прыкладна адзін літр вады на 100 грамаў макароны.

Дадаць алей у ваду — дрэнная ідэя

Напэўна кожны з нас чуў ад бабулі, цёткі ці сяброўкі, што ў кіпень трэба дадаць некалькі кропель аліўкавага алею. Быццам бы гэта не дае макароне зліпнуцца. Але так рабіць не варта, бо гэта не дапамагае і дакладна не паляпшае смак.

Час гатавання

Чытайце інструкцыі на ўпакоўцы. Заўсёды праверце макарону да працэджвання — яна мусіць быць «al dente» — яшчэ цвёрдая, але ўжо гатовая.

Не прамывайце макароны пасля гатавання

Яшчэ адна памылка — калі макарону прамываюць халоднай праточнай вадой. У гэтым выпадку губляецца смак, а таксама крухмал, неабходны для таго, каб макарона злучылася з падліўкай ці соусам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
51
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
2
0
джальтенмены,удачи/адказаць/
18.10.2022
спачатку ўсцешылася, што пасярод жудасных навін падалі да вячэры талерку яркага заспакаяльнага... а потым паныла прыгадваю:
"— А в тюрьме сейчас ужин — макароны!"

вось жа жуццё настала, джэнтльмены, га? ідэальнай макароне парадавацца не можаш без таго, каб не занудзіцца
0
Максим Дизайнер/адказаць/
21.10.2022
Холодной водой макароны промывают для остановки процесса варки, чтобы колхозный и российский пластилин под видом "твердых сортов пшеницы" не превратился в слипшийся комок овна. От "твердых сортов пшеницы" там только названия сорта. Добавлять масло - из той же категории. Тупые борщеварки, которые не умеют готовить, думают, что это поможет против слипания.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930