Знайсці
11.10.2022 / 13:011РусŁacБел

Прадалі карціну, якую Маргарыта Ляўчук намалявала валасамі. Грошы пойдуць родным Алеся Пушкіна

Карціну, напісаную опернай спявачкай Маргарытай Ляўчук, прадалі на аўкцыёне за $600, паведамляе @by_culture. Усе грошы будуць скіраваныя родным палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна.

Карціну купіў айцішнік, які з'ехаў з Беларусі ў 2021 годзе.

«Спачатку чакаў, спадзяваўся, што будзе хутка… але потым стала зразумела. Не было пераследу, але гуляў, маляваў, шыў ды вешаў, таму было няўтульна. Таксама было вельмі брыдка плаціць падаткі, нават у краме. Вучу малых мове, спадзяваюся вярнуцца», — распавёў ён пра сябе Беларускай радзе культуры.

Мужчына сказаў, што карціну набыў, бо яму падабаецца Ляўчук і яе творчасць, а па-другое — гэта яго «данат на падтрымку сям’і Алеся і беларускай культуры ўвогуле».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
гобб блин/адказаць/
11.10.2022
Исскуство, млиа
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера