Знайсці
03.10.2022 / 20:0736РусŁacБел

«Ніхто не дае мне больш за 30 гадоў, але на гэта я трачу не менш за тысячу рублёў на месяц». Мінчанка — пра пластычную хірургію і рэакцыю мужчын

Алеся 16 гадоў працавала інжынерам у будаўнічай сферы, апошні год — ва ўласным салоне прыгажосці для мужчын. Яна прызнаецца, што за гэты час сутыкнулася з вялікай колькасцю стэрэатыпаў, якія тычацца жанчын і прыгажосці. Алеся падвяла дакладны каштарыс выдаткаў і лічыць, што 500 рублёў — гэта мінімальная сума, якую жанчына павінна траціць на месяц, каб заставацца прыгожай. Мінчанка лічыць, што калі вы мужчына, які не згодны з гэтым сцвярджэннем, то вы, хутчэй за ўсё, звычайны скнара. А калі вы нязгодная жанчына, то проста не можаце сабе гэтага дазволіць. Яе гісторыю распавядае Onliner.

«Аддала $10 тысяч на пластычную хірургію, і дамашні догляд не патрэбны»

Неяк раз я падлічыла, колькі трэба выдаткаваць дзяўчыне на мінімальны догляд сябе — без усялякіх там нарошчванняў веек, перманенту броваў або масажу. Толькі самы мінімум — трэнажорка, манікюр, педыкюр, цырульнік у звычайным (не прэміум) салоне — з усімі абанементамі, зніжкамі і акцыямі абыходзіцца ў 500 рублёў, так што нават мінімум можа сабе дазволіць далёка не кожная беларуска.

Шмат хто кажа: навошта трэнажорка, калі можна бясплатна пабегаць ці займацца дома? Дык гэта ж не проста нагрузка на розныя групы цягліцаў, а яшчэ і дысцыпліна: сам сябе дома не паганяеш! Тое ж самае з усім астатнім: так, можна пафарбаваць пазногці лакам за 2 рублі ці самой пафарбаваць валасы, але якасць будзе значна горшая. Калі жанчына робіць гэта сама, то толькі таму, што не можа дазволіць сабе прафесіянала.

А вось калі табе 40 гадоў, мінімальным наборам догляду ўжо не абыдзешся — дадаюцца ін'екцыйная касметалогія і пластычная хірургія. Зразумела, што ніхто не дае мне больш за 30 гадоў на першы погляд, але на гэта я трачу не менш за тысячу рублёў на месяц.

Мой прынцып — кожны павінен займацца сваёй справай. Таму я ніколі не выконваю ніякіх б'юці-працэдур дома. Мой хатні догляд адсутнічае — я не магу прымусіць сябе рабіць нешта сістэматычна. Для мяне значна важней выспацца (сплю да апошняй хвіліны). Так што я лепш больш зараблю, а мяне няхай даглядае спецыяліст.

З 30 да 40 гадоў я ўклала ў сябе цэлае багацце, а цяпер проста падтрымліваю тое, што маю. У гэты перыяд я паставіла сабе брэкеты ($3,5 тысячы), зрабіла рынапластыку ($3,8 тысячы), блефарапластыку ($1 тысяча) і ліпасакцыю ($1,2 тысячы). Разам — амаль $10 тысяч, пры тым што я ўсё рабіла ў дзяржаўнай клініцы. 

Вочы — гэта люстэрка душы, і, калі гэтае люстэрка прычыненае «фіранкамі», трэба іх расплюшчыць. Я лічу, гэта абавязковая працэдура для людзей бліжэй да 40 гадоў.

Тое ж самае тычыцца ўсмешкі: гэта не толькі прыгажосць, але і здароўе. Ад зубоў залежыць нават сіметрыя твару, таму на гэтай працэдуры эканоміць ніяк нельга. З усяго зробленага я шкадую толькі пра ліпасакцыю: эфект на васьмі зонах нават пры захаванні дыеты і штодзённых (!) занятках спортам пратрымаўся тры месяцы, так што гэта было пустое марнаванне грошай. 

Усё астатняе — мае ўкладанні ва ўпэўненасць у сабе, і яны акупіліся. Прыгажосць дазваляе мне ісці па жыцці ўпэўнена і з высока паднятай галавой. Хто б што ні казаў, але сустракаюць чалавека «па вопратцы».

Цяпер я толькі раз на паўгода раблю розныя ін'екцыі — ботакс і мезатэрапію. Калі ўжо тэхналогіі дайшлі да таго, каб дазволіць людзям старэць прыгожа, дык чаму імі не скарыстацца?

Таксама я рэгулярна займаюся спортам, але для мяне гэта не спосаб схуднець, а магчымасць есці ўсё, што я хачу.

Я не выбудоўвала сваю адносную прыгажосць знясільваючымі дыетамі, бясконцай пракачкай цягліцаў. Я — за розум: разумны чалавек заўсёды заробіць, а за грошы зможа купіць прыгажосць любога ўзроўню.

«У мужчын галоўная праблема — неадэкватная самаацэнка, яны неверагодна самазакаханыя»

Увогуле, для 40 гадоў і пры поўнай любові да сябе я цяпер раблю мінімум у доглядзе за сабой. Калі меркаваць па ўвазе мужчын, яны адназначна ацэньваюць усе гэтыя ўкладанні. Але ёсць адно «але»: ацэньваюць, але не разумеюць, якая гэта вялізная праца. Улічваючы, што сярэдні ўзрост маіх кавалераў ужо набліжаецца да 20 гадоў, гэта становіцца праблемай. А знайсці кагосьці свайго ўзросту цяжка: гэта ці жанатыя мужчыны, ці тыя, якія ніколі не былі жанатыя і зацыкленыя на сабе. Такія да 40 гадоў жылі з мамай і любілі толькі сябе. І мама будзе камандаваць ім да пенсіі: «Сынок, гэта не тваё!»

Я сустракаю шмат сквапных мужчын, якія, нават дорачы падарунак, захоўваюць чэкі. Шмат хто кажа: навошта мне марнаваць грошы на жаночую знешнасць, я лепш знайду прыгожую першапачаткова! Але прыгажосць без догляду можа быць толькі ў вельмі маладых, а мужчын ва ўзросце часта не задавальняе тупасць і абмежаванасць такіх дзяўчынак. Застаецца шукаць старэйшую жанчыну, а каб яна была прыгожай, у яе трэба ўкладацца. Яна і без вас справіцца, але для чаго тады ёй вы? Выдаткі — гэта ж паказчык клопату.

У большасці мужчын наогул галоўная праблема — іх неадэкватная самаацэнка, яны неверагодна самазакаханыя. Часам так і хочацца сказаць: спусціцеся з нябёсаў на зямлю!

Мне даводзілася ўгаворваць іх выдаліць валасы, якія тырчаць з носа і вушэй, таму што ўсе вакол гэта бачаць, а яны — не! Затое плямка на майцы жанчыны або адрослы манікюр яны абавязкова заўважаць (і абмяркуюць паміж сабой).

Калі паглядзець на мужчын на вуліцы, здаецца, што хоць неяк даглядаюць сябе не больш за 20%. Гэта або маладзейшыя хлопцы, або адзінокія мужчыны ва ўзросце, асабістае жыццё якіх яшчэ залежыць ад знешняга выгляду. У астатніх «палітыка партыі» такая: любіце мяне такім, які я ёсць. Ад іх жа часцей за ўсё чуеш каментарыі накшталт «Прасцей завесці ката», «Я лепш буду адзін», «А чаго гэта мы павінны» і «Нам якая розніца, што вы там выдаткоўваеце?»

Прыкладныя выдаткі Алесі за месяц:

  • Афарбоўванне ў блонд — 160 рублёў.
  • Шампунь, бальзам, тэрмаспрэй — 79 рублёў.
  • Карэкцыя нарошчаных валасоў — 180 рублёў.
  • Манікюр — 45 рублёў.
  • Педыкюр — 75 рублёў.
  • Салярый чатыры разы на месяц — 48 рублёў.
  • Абанемент у ФАК — 83 рублі.
  • Гігіена рота (без адбельвання) раз на паўгода — 30 рублёў.
  • Агульны масаж — 120 рублёў.
  • Ін'екцыйная касметалогія — 108 рублёў.
  • Васковая дэпіляцыя — 95 рублёў.
  • Мінімальны набор касметыкі — 50 рублёў.
  • Пілінг і SMAS-ліфтынг —100 рублёў.
  • Разам — 1173 рублі (не ўключаючы пластычную хірургію).

Пазногці могуць быць прыкметай грознай хваробы. Як гэта заўважыць?

Прабежкі моцна зніжаюць рызыку раку грудзей

Маеце праблемы са сном? Вось некалькі спосабаў, як іх пазбавіцца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
ЯНКА/адказаць/
07.10.2022
Нармалёва так выглядае ў свае 60.
30.10.2022
Какая дура!)))
0
Барацьбiт /адказаць/
30.10.2022
Никого не хочу обидеть, но она же СТРАШНАЯ!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера