Збіраюць подпісы за беларусізацыю Instagram
На сайце Change.org збіраюць подпісы за тое, каб дадаць беларускую мову ў Instagram.
«Просім дадаць беларускую моўную версію ў Instagram, каб даць магчымасць беларусам карыстацца праграмай на роднай мове, — піша ў сваім звароце аўтар ініцыятывы Алесь Пінчук. — На гэты момант беларусы не маюць магчымасці карыстацца адной з найпапулярнейшых праграм у свеце. Такім спосабам многія выбіраюць няродную мову, што стварае няроўнасць паводле моўнай прыкметы».
«Ініцыятар петыцыі і шэраг ахвотнікаў гатовыя дапамагчы ў перакладзе, калі дадуць нам такую магчымасць», — адзначае аўтар петыцыі.
Петыцыю падпісалі ўжо каля 5400 чалавек, а сабраць трэба як найменей 10 тысяч подпісаў.
15
0
0
0
1
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Польшчы знік 34-гадовы беларус
 4
Расійскага мабілізаванага, які адмовіўся ехаць на вайну, прыкавалі кайданкамі да кавалка рэйкі
 4
Жанаты мужчына быў з Сабаленкай у Штутгарце, і яму можна ёй класці руку ніжэй за талію
 13
Дзяцюк глушыў алкаголь проста ў вагоне мінскага метро
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера