Знайсці
05.09.2022 / 22:171РусŁacБел

«Кіберпартызаны» святкуюць: узламалі сайт баранавіцкай газеты «Наш край» і сетку Гомельскага аўтапарка

Сёння хакерская групоўка «Кіберпартызаны» адзначае Дзень Кіберпартызанаў, бо роўна два гады таму, 5 верасня 2020 года, яна правяла сваю першую акцыю, узламаўшы сайт Гандлёва-прамысловай палаты. Адзначыла гэтую дату групоўка новымі акцыямі. Так, на сайце баранавіцкай раёнкі «Наш край» пад вечар з'явіліся банэры з віншаваннямі з Днём Кіберпартызанаў і надыходзячым Днём беларускай вайсковай славы, а таксама эмблема Палка Каліноўскага.

У сваім тэлеграм-канале «Кіберпартызаны» напісалі:

«Рэжым Лукашэнкі выціснуў з Беларусі ўсе незалежныя СМІ. А цяпер у праўладных памыйніцах спрабуюць стварыць свой альтэрнатыўны свет, у якім няма вайны, гвалту над беларусамі і ўкраінцамі, беззаконня і сотняў палітвязняў. Але сёння мы нагадваем прысутным прыкарытнікам — вашай хлусні ніхто не верыць. Толькі ваш страх не за жыццё або свабоду, а за кашалёк і кар'еру. Не разлічвайце на гэта апраўданне».

Таксама «Кіберпартызаны» сёння ўзламалі сетку Гомельскага аўтапарка і запатрабавалі там вызваліць 10 палітвязняў.

Хакеры сцвярджаюць, што ўдалося часткова паралізаваць ўнутраную сетку прадпрыемства, загрузіць на камп'ютары шпалеры і раздрукаваць праз карпаратыўныя друкаркі лістоўкі. Таксама ім удалося зашыфраваць базы звестак, у тым ліку ПТА, АТК, «РемЗона» і выдаліць бэкапы.

У пацверджанне былі апублікаваныя скрыншоты тэрміналаў узламаных баз звестак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка/адказаць/
06.09.2022
Сайт телеканала СТВ вчера продолжительное время выдавал ошибку доступа и не открывался по HTTPS.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера