Знайсці
30.08.2022 / 08:325РусŁacБел

Распавядаем, як сілавікі знаходзяць стваральнікаў стыкераў у Telegram 

Нядаўна затрымалі ілюстратара Вадзіма Багрыя — быццам бы за стварэнне пратэсных стыкераў. Мы вырашылі даведацца, як знайсці аўтара стыкераў, і прыйшлі да несуцяшальных высноваў.

Сілавікі робяць гэта праз бот «Вока Бога» ці ягоныя аналагі. Для таго, каб знайсці аўтара любога стыкерпака, ім трэба проста скінуць ім стыкер з яго — і яны атрымаюць вынік.

Да прыкладу, нядаўна прызналі экстрэмісцкімі стыкеры «Саша 3%». Пасля гэтага Сяргей Бяспалаў напісаў у сваім канале, што аўтарам іх быў Ігар Лосік. 

Такую ж інфармацыю выдае адмысловы бот для пошуку: акаўнт belamovaa калісьці належаў Ігару Лосіку.

Як гэта працуе? У адкрытым API Telegram ёсць метад messages.getStickerSet, які дазваляе атрымаць з юзернейма стыкерпака ягоны ID. Далей трэба зрабіць зрушэнне на 32 біта і такім чынам можна атрымаць ID карыстальніка. Ёсць нават рэалізацыя такога бота на Github і бясплатны бот, які можа тое самае, што і платнае «Вока Бога», але не так зручна.

То-бок, фактычна, у кожны стыкерпак «зашыты» ID ягонага стваральніка.

Адзіны варыянт, як можна ад гэтага часткова абараніцца, — выдаліць акаўнт, які стварыў стыкерпак. Але гэта можа не дапамагчы, калі ваш акаўнт стары ці ўжо вядомы сілавікам.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце яшчэ:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Месенджары: якія з іх сапраўды бяспечныя і чым Viber лепшы за Telegram

Многія VPN збіраюць даныя і могуць перадаць іх сілавікам. Расказваем, як ад гэтага абараніцца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
айди/адказаць/
30.08.2022
Если акк повесить на левый телефон, то все усилия кошке под хвост.)))
0
AlesGut /адказаць/
30.08.2022
Пціч, як ты сабе гэта ўяўляеш, што рускамірныя займаюцца беларускай мовай. Яны могуць заняцца толькі ў пляне яе зьнішчэньня
0
Будзьма пільнымі! /адказаць/
30.08.2022
Цялега яшчо тое днішча - дзіравая, айдзі стваральніка зашыты ў юзернэйме стыкерпака - што за шкалата піша код у тг? Не здзіўлюся, што ў выніку акажацца, што ТГ наўмысна робіць такія дзіркі ды бакдоры для расейскіх спецслужбаў!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера