Знайсці
23.08.2022 / 16:3811РусŁacБел

У Белавежскай пушчы змагаюцца з амерыканскім дрэвам-агрэсарам. Што за яно і чым небяспечнае?

Сур’ёзную праблему і пагрозу біяразнастайнасці нясуць інвазійныя чужародныя віды, віды-прышэльцы або агрэсары. Укараняючыся ў мясцовае прыроднае асяроддзе, яны імкліва распаўсюджваюцца ў раслінных супольнасцях, значна спрашчаюць і збядняюць іх, выцясняючы абарыгенныя расліны. Ва ўсіх на слыху цяпер барацьба з сумнікам канадскім і баршчэўнікам Сасноўскага. Але гэтым пералік агрэсіўных прышэльцаў не вычэрпваецца, пішуць на сайце нацыянальнага парка «Белавежская пушча».

Найбольш непрымірымая барацьба з інвазіўнымі раслінамі ідзе на асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях, якія з’яўляюцца эталонамі натуральных экасістэм, якія гістарычна склаліся, апорай іх захаванасці. Прытым пагрозай могуць быць і некаторыя дрэвы. Адзін з такіх відаў-агрэсараў, своеасаблівае дрэва-пустазелле — прышэлец з Паўночнай Амерыкі, клён амерыканскі.

На тэрыторыі Белавежскай пушчы клён амерыканскі ўпершыню з’явіўся, верагодна, у 1930-1940-я гады як дэкаратыўная хуткарослая расліна. Першыя гербарныя зборы гэтага віду на тэрыторыі пушчы датаваныя 1948 годам, а ўжо ў 1956 годзе Acer negundo (так ён завецца на лаціне) упершыню адзначаны па-за штучнымі насаджэннямі ў раёне пушчанскай вёскі Белы Лясок. Гэта значыць, ужо тады ён пачаў паволі ўкараняцца ў мясцовыя раслінныя супольнасці.

Цяпер гэты чужынец сустракаецца на тэрыторыі пушчы даволі часта. Расце ён галоўным чынам уздоўж рэк і сажалак, каля населеных пунктаў, уваходзіць у склад падлеску розных лясных фармацый, расце на высечках, узлесках і ўздоўж дарог.

Небяспека клёна амерыканскага ў тым, што ён пры спрыяльных умовах фармуе суцэльныя зараснікі, асабліва ўздоўж рэк, замяшчаючы мясцовыя віды раслін і кустоў. Гэты клён валодае высокай алелапатычнай актыўнасцю — актыўныя рэчывы ліставога ападу клёна дзейнічаюць як інгібітары росту, душачы развіццё ўсіх іншых раслін. Прытым ён вельмі актыўна распаўсюджваецца насеннем.

Адно дарослае дрэва можа ўтвараць у год да 500000 штук насення, якія маюць практычна 100%-ую ўсходжасць. Пылок клёна — магутны алерген і ў вясновы перыяд выклікае моцную алергію ў адчувальных людзей.

Гэта адзін з найбольш агрэсіўных інвазійных відаў раслін флоры ў нашай краіне. C 2011 года (паўторна ў 2016 годзе) ён уключаны ў пералік відаў, якія аказваюць шкоднае ўздзеянне і (або) уяўляюць пагрозу біялагічнай разнастайнасці, жыццю і здароўю грамадзян, забароненыя да вырошчвання.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
аматару карычневага колеру/адказаць/
25.08.2022
дзякуючы вашым казкам пра тое, як чалавек імкнецца "дапамагчы" прыродзе, пацікавілася трохі станам Азоўскага мора

"Оценка экологического состояния Азовского моря по результатам многолетнего мониторинга морской среды ФГУ «Азовморинформцентр»
Море сильно загрязнено отходами предприятий Мариуполя (особенно металлургическим предприятием полного цикла ОАО Азовсталь), Таганрога и других промышленных городов, расположенных у побережья.Загрязнение морских вод прибрежной зоны вследствие интенсивной работы портов; сброса недостаточно очищенных сточных вод промышленных предприятий и хозяйственно-бытовых стоков от населённых пунктов Приазовья; эолового переноса выбросов промышленных предприятий (в том числе из малых рек); неорганизованного стока ливневых вод с водосборной площади и абразии берегов; использование маломерных плавсредств; строительство объектов различного назначения и т. д.Увеличение судоходства привело к загрязнению моря и даже к экологическим бедствиям. В 2007 году в Керченском проливе в районе российского порта «Кавказ» из-за сильного шторма 11 ноября затонуло 4 судна — сухогрузы «Вольногорск», «Нахичевань», «Ковель», «Хаджи Измаил» (флаг Грузии, судовладелец и команда турецкие). Сорвались с якорей и сели на мель 6 судов, получили повреждения 2 танкера («Волгонефть-123» и «Волгонефть-139»). В море попало около 1300 тонн мазута и около 6800 тонн серы."

ну вось і вы плаваеце на экалагічнай (нафтавай) бомбе і пляваць вам на планету (як кажаце плянэту) з высокай калакольні

0
dendroman/адказаць/
25.08.2022
Прыклад некарэктны. У адным вядзецца пра вытворчасьць, у другім - пра катастрофу на моры, якая была выкліканая стыхіяй. Абодва прыклады не вядуць да высноваў, якія вы зрабілі. Вашыя высновы прыцягнутыя за вушы, высмактаныя з пальца ды вышытыя белымі ніткамі. Таму мяне да праблемаў Азоўскага мора не прыплятайце, там дзе я - нічога падобнага няма. Дзе тэхналягічныя працэсы ўлічваюць пытаньні экалёгіі, там такіх праблемаў няма. Прыклад - Персідзкая затока. Там вам і танкераў плойма й болей ( і не нейкіх там шыбздзікаў волгабалтаў-сормаўскіх!), і непасрэдна здабыча й адгрузка нафты вядзецца. У 70-ыя вада ў затоцы мела колеры й адценні ўсіх магчымых фарбаў ды іх спалучэньняў, аднак мора ачысьцілася вельмі хутка, як толькі тэхналёгіі пачалі ўлічваць экалягічныя праблемы. Пацікаўцеся самі, калі будзеце мець інтарэс.
0
Віталь /адказаць/
24.03.2023
Р6619, гэта клён ясенелісты. У яго, сапраўды, лісце падобнае да ясеня. Але кветкі і семя падказваюць, што клён
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера