Знайсці
15.07.2022 / 23:4137РусŁacБел

«Не атрымалі нічога, акрамя 15 касак». Канфлікт паміж палком Каліноўскага і Стрыжаком — што здарылася

Полк Каліноўскага абвінавачвае фонд «Байсол» у тым, што не атрымаў ад іх амаль ніякай дапамогі. Са справаздачы фонду вынікае, што не ўсё так адназначна.

Полк Каліноўскага выпусціў відэа, дзе кажа, што не супрацоўнічае з «Байсол», а фотаздымкі каліноўцаў той у зборах нібыта выкарыстоўвае без дазволу.

«За ўвесь час правядзення такіх збораў полк Каліноўскага не атрымаў ніякай дапамогі ад «Байсол», акрамя 15 касак», — заяўляюць у палку.

Фота: скрыншот відэа палка Каліноскага

Некаторыя беларускія байцы іншых падраздзяленняў, што ваююць ва Украіне, таксама сцвярджаюць, што не атрымалі абяцанай дапамогі.

«Мы не атрымлівалі дапамогі і грошай ад Стрыжака, апроч Ford Ranger», — каментуе ў гэтым жа відэа камандзір інтэрнацыянальнага батальёна «Тытан» Ігар «Янкі» Номан.

Нараканні ёсць у байцоў антыаўтарытарнага атраду і былога адэскага атраду імя Ліцвіна (з апошнім у каліноўцаў раней быў канфлікт, таксама праз валанцёрскую дапамогу).

Стрыжак на гэтыя абвінавачванні адрэагаваў у фэйсбуку.

«Сябры, хіба ўжо ўсе бачылі заяву палка Кастуся Каліноўскага, якая з'явілася на іх афіцыйным канале. І я хачу сказаць, што я запрашаю прадстаўнікоў палка Кастуся Каліноўскага да адкрытай і шчырай размовы. Я да гэтай размовы гатовы. Чакаем на адказ ад прадстаўнікоў палка Каліноўскага», — быў лаканічны сузаснавальнік фонда «Байсол».

Фонд рыхтаваў прамежкавую справаздачу па 100 днях вайны. З яе бачна, што на падтрымку беларускіх байцоў ва Украіне было сабрана 143,8 тысячы еўра, з іх выплачана 62,8 тысячы.

Са справаздачы вынікае, што адэскаму атраду «Ліцвін» перадалі Nissan Navara (за 8375 еўра). На Ford Ranger для батальёна Ігара «Янкі» пайшло 15,5 тысячы еўра. Для гэтага ж батальёна закуплены Mitsubishi Pajero IV за 10,8 тысячы еўра (аўто пакуль у працэсе дастаўкі).

Машына, перададзеная былому адэскаму атраду «Ліцвін». Фота: фонд «Байсол».

За кошт донарскай і партнёрскай дапамогі для палка Каліноўскага было закуплена 100 турнікетаў, 15 тактычных заплечнікаў, 20 кеўларавых шлемаў. З гэтых сродкаў таксама 2300 еўра матэрыяльнай дапамогі выдаткавалі атраду «Ліцвін».

Апроч гэтага ў справаздачы ёсць іншыя графы выдаткаў — на валанцёраў, медыкаў, полк «Пагоня».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
34
Панылы сорам
158
Ха-ха
13
Ого
10
Сумна
11
Абуральна
14
0
Каму вайна, а каму маці родная/адказаць/
17.07.2022
Iгар, не ведаю, які заробак і як яго выплачваюць украінскім салдатам і афіцэрам, улічваючы, што там колькасць загінулых павялічваецца ў геаметрычнай прагрэсіі, але тое, што ўкраінскія прапагндысты і іхнія беларускія памочнікі на добрых акладах, - гэта факт. 700 000 кажаце? Тады тут назіраецца наўпроставая залежнасць. Чым большая колькасць асабовага складу ўкраінскага войска, тым меншую тэрыторыю Украіны кантралюе кіеўскі ўрад?) Не?) І навошта тады траціціь грошы і карміць, калі Луганскую вобласць здалі, зараз Данецкую здаюць?)

0
Каму вайна, а каму маці родная/адказаць/
17.07.2022
Smiley face, а дзе ўкраінскія перамогі? Крым яшчэ ў 2014 годзе здалі разам з Данецкам і Луганскам. Зараз увесь Данбас здаюць. Б'юцца? Як у Марыупалі, дзе азоўцы пісалі пра "Радзіма альбо смерць!" і "Не будзе Марыупаля - не будзе ўсёй Украіны!" І што ў выніку? Амаль 3 000 выдатна падрыхтаваных і ўзброеных, распіяраных лепш за Рэмба "воінаў са сталі" пайшлі ў палон і зараз паказанні даюць. Нешта маратаў казеяў сярод іх не знайшлося. А колькі было фанабэрлівасці і абяцанняў "гнаць русню да Масквы". Колькі там адсоткаў тэрыторыі Украіны ўжо пад уладай РФ - 25? Ці больш ужо? Так што не трэба тут нам распавядаць казкі ў стылі арыстовічаў, добра?
  
0
Максим Дизайнер/адказаць/
18.07.2022
неневеста

Да, красивые детки - эта глауннае, красата рышает, у ВУЗы паступает, ракеты запускате, барщаварак на шею не садзиць. Биларусы ни дадут савраць. 25 лет усе красуюцца, налюбавацца сваей нивираятнасцю и красатой ни могут, сидя па вуши у лайне
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031